Луіза Ульрыка Пруская
Луіза Ульрыка Пруская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шведск.: Lovisa Ulrika av Preussen | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрэдрык I | ||||||
Пераемнік | Сафія Магдалена Дацкая | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 ліпеня 1720[1][2][…] |
||||||
Смерць |
16 ліпеня 1782[1][3][…] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гогенцолерны | ||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Luise Ulrike von Preußen | ||||||
Бацька | Фрыдрых Вільгельм I[1] | ||||||
Маці | Сафія Даратэя Гановерская[1] | ||||||
Муж | Адольф Фрэдрык[5][1] | ||||||
Дзеці | Карл XIII, Густаў III[6], Фрэдэрык Адольф Шведскі[d], Сафія Альберціна Шведская[d] і son of von Holstein-Gottorp[d][7] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіза Ульрыка Пруская, таксама Ловіса Ульрыка Пруская (ням.: Luise Ulrike von Preußen, шведск.: Lovisa Ulrika av Preussen; 24 ліпеня 1720 — 16 ліпеня 1782) — пруская прынцэса, дачка караля Фрыдрыха Вільгельма I, малодшая сястра Фрыдрыха Вялікага. З 1751 года — каралева Швецыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма I і яго жонкі Сафіі Даратэі Гановерскай. Яна была пятай з шасці дачок прускага манарха. У адрозненне ад іншых дзяцей караля-салдата бойкая прынцэса праяўляла жывую цікавасць да ваеннай справы і заслужыла гэтым любоў свайго бацькі.
29 жніўня 1744 года 24-гадовая Луіза Ульрыка па патрабаванні свайго брата Фрыдрыха II Прускага выйшла замуж за шведскага кронпрынца Адольфа Фрэдрыка з Гольштэйн-Готарпскай дынастыі, пасля абранага каралём Швецыі ў 1751 годзе. У 1747 годзе Фрыдрых II заключыў саюз са Швецыяй, паводле якога Прусія абавязалася аказаць Швецыі дапамогу ў выпадку пагрозы з боку Расіі. Ажыўленая перапіска брата і сястры, у якой кароль Прусіі дзеліцца сваім ваенным вопытам, сведчыць аб іх блізкіх адносінах.
У 1751 годзе муж Луізы Ульрыкі ўзышоў на трон Швецыі, і вакол манархавай пары сфарміравалася прыдворная партыя, у якую спачатку ўваходзілі іх блізкія сябры з вышэйшай арыстакратыі, а таксама прадстаўнікі літаратуры і мастацтва, якіх прыцягнула захопленая мастацтвам каралева. Пазней у прыдворную партыю ўступалі афіцэры і чыноўнікі, якія пакідалі старыя партыі ў надзеі на асабістыя выгоды. Прыдворная партыя адрознівалася ад партыі капелюшоў і партыі каўпакоў: яна не была звязаная ні з адным з саслоўяў і не вылучала ніякай палітычнай ці эканамічнай праграмы. Яе ідэя складалася ў прынцыповым процідзеянні парламенцкай Канстытуцыі і ўмацаванні каралеўскай улады.
На рыксдагу 1751—1752 гадоў прыдворная партыя дамаглася некаторых прывілеяў для манархавай пары без якіх-небудзь кардынальных змен у сістэме ўлады. Канфлікт паміж прыдворнай партыяй і партыяй капелюшоў працягваў абвастрацца. Кульмінацыя наступіла ў 1756 годзе, калі быў папярэджаны дзяржаўны пераварот, арганізаваны бліжэйшымі сябрамі каралевы Луізы Ульрыкі. Змоўшчыкі былі своечасова выкрытыя, некалькі членаў прыдворнай партыі былі прысуджаныя да смяротнага пакарання або вымушана адправіліся ў эміграцыю. Парламент вынес каралеве строгае папярэджанне.
Па патрабаванні брата Фрыдрыха II Луіза Ульрыка вярнулася на радзіму ў Прусію праз 28 гадоў пражывання ў Швецыі пасля смерці мужа. Луізу Ульрыку, характар якой з узростам толькі псаваўся, тым не менш сустрэлі з вялікім цяплом. Адносіны з сынам Густавам III заставаліся нацягнутымі.
Нашчадкі
[правіць | правіць зыходнік]- Густаў III (1746—1792), кароль Швецыі
- Карл XIII (1748—1818), кароль Швецыі
- Фрэдрык Адольф (1750—1803), герцаг Эсцер’етландскі
- Сафія Альберціна (1753—1829), Шведская прынцэса
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Lovisa Ulrika — 1917.
- ↑ Lundy D. R. Luise Ulrike Prinzessin von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Luise Ulrike Luise Ulrike von Preußen, spätere Königin von Schweden // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 412. Праверана 19 лютага 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луіза Ульрыка Пруская