Перайсці да зместу

Люрэкс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Люрэкс (англ.: lurex) — нітка ў выглядзе вузкай палоскі бліскучай (пакрытай фальгой або металізаванай) плёнкі, якая ўплятаецца ў тканіну для яе ўпрыгожвання.

Люрэксам таксама называецца сама тканіна з выкарыстаннем такіх нітак.

Назва Lurex яўляецца гандлёвай маркай гэтай ніткі[1].

Слова «люрэкс» адсутнічае ў англійскай мове як агульнае  (руск.): гэта назва гандлёвай маркі і кампаніі Lurex Company Limited[2], якая наладзіла ў 70-х гадах мінулага стагоддзя вытворчасць такой пражы на аснове нейлону і поліэстэру  (руск.) — Lurex. За аснову назвы было ўзята англійскае lure — «спакуса; прывабнасць»[3].

Выкарыстоўваецца люрэкс у дэкаратыўных мэтах, у якасці складовага элемента тканіны або пражы. Самастойна люрэкс не ўжываецца з-за сваёй калянасці і малой трываласці.

Вытворчасць люрэкса наладжана ў ЗША, Японія, Італія і іншых краінах.

Валокны для люрэкса атрымліваюць з алюмініевай, латуневай, меднай, або нікелевай фольгі. Металічныя ніткі затым пакрываюць з двух бакоў ахоўнай плёнкай эмульсіяй. Пасля чаго іх разразаюць на палоскі. Для атрымання розных іншых колераў фольга папярэдне афарбоўваецца пігментамі і пакрываецца ахоўнай плёнкай.

У апошні час пры вытворчасці люрэкса ўсё часцей пачалі выкарыстоўвацца ніткі з хімічнай плёнкай, пакрытай каляровым клеем. Гэтым дасягаецца павелічэнне разнастайнасці колераў і павышаецца трываласць прадукту.

Многія модныя дамы, у тым ліку Louis Vuitton, Oscar de La Renta, Gucci, Max Mara, Diane Von Furstenberg, Salvatore Ferragamo часта дэманструюць у сваіх калекцыях мадэлі адзення з выкарыстаннем люрэкса.

У аматарскім рыбалоўстве, а таксама ў рыбалоўным спорце, у першую чаргу ў нахлысце і лоўлі на сухую або мокрую мушку, люрэкс выкарыстоўваецца для надання больш яркіх і, на думку рыбаловаў, больш панадлівых для рыбы колераў і блікаў. Напрыклад пры вязанні мушак для нахлысту, тэнкары або сібірскіх спосабаў лоўлі харыуса, люрэкс дадаецца да «цела» звязанай мушкі-прынады, у футравую апушку гаплікаў блешань, цэлымі пасмамі ў апушку стрымераў для лоўлі драпежнай рыбы і г. д.

Зноскі

  • Андреева Р. П. Люрекс // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 236. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Терминологический словарь одежды. Орленко Л. В., 1996