Ліберальны клуб
«Ліберальны клуб» | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | Мінск |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Афіцыйныя мовы | руская, беларуская |
Кіраўнікі | |
Яўген Прэйгерман | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 11 лістапада 2007 |
liberalclub.biz |
«Ліберальны клуб» — адкрытая дыскусійна-аналітычная пляцоўка Беларусі для экспертаў з рознымі пунктамі гледжання па пытаннях эканомікі, палітыкі, грамадства, культуры. Сярод асноўных мэтаў «Ліберальнага клуба» пастуліруюцца: умацаванне традыцый цывілізаванай прадметнай дыскусіі, вывучэнне і распаўсюджанне ліберальный мадэлі грамадскага развіцця ў беларускіх эканамічных і сацыяльна-палітычных умовах, зніжэнне ўсіх формаў радыкалізму ў грамадстве[1]. Галоўны арганізатар «Ліберальнага клуба» — ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць „Ліберальны клуб“» (ГА «ДАС „Ліберальны клуб“»).
«Ліберальны клуб» не выражае думку і пацізыі палітычных партый, дзяржаўных інстытутаў, грамадскіх аб’яднанняў альбо асобных грамадзян. Яго эксперты стараюцца прытрымлівацца неангажаванага, навуковага погляду на эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя і культурныя працэсы. Сярод асноўных каштоўнасцей, якія абараняе «Ліберальны клуб», — дэмакратыя, рыначная эканоміка, панаванне права, свабодная канкурэнцыя ідэй і ініцыятыў. «Ліберальны клуб» падтрымлівае канцэпцыю цывілізаванага дыялогу паміж усімі пластамі беларускага грамадства.
«Ліберальны клуб» праводзіць круглыя сталы, дыялогі, арганізуе даследаванні ў галіне эканомікі, грамадскага жыцця, права, культуры.
Дэвіз: «Праз аргументы і спрэчку — да ісціны».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік у лістападзе 2007 г. як нефармальная пляцоўка для маладых інтэлектуалаў. 7 студзеня 2009 быў афіцыйна зарэгістраваны як грамадская арганізацыя.
Даныя ў гэтым артыкуле прыведзены станам на 2014 год. |
Тэматычныя прыярытэты
[правіць | правіць зыходнік]- Эканоміка Беларусі
- Унутраная і знешняя палітыка Беларусі
- Культурная палітыка Беларусі
- Моладзевая палітыка Беларусі
- Сістэма адукацыі ў Беларусі
- Усходняя Еўропа ў сучасных міжнародных адносінах
- Тэорыя і практыка сістэмных трансфармацый
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Савет «Ліберальнага клуба»
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны орган пляцоўкі, які адзначае агульныя кірункі развіцця арганізацыі. Савет разглядае кандыдатуры на замяшчэнне вакансій і на членства ў «Ліберальным клубе».
Працоўны калектыў
[правіць | правіць зыходнік]Забяспечвае штодзённую працу «Ліберальнага клуба». Пры ўзнікненні вакансій папаўняецца новымі супрацоўнікамі. Іх адбор ажыццяўляецца на конкурснай аснове.
Члены «Ліберальнага клуба»
[правіць | правіць зыходнік]У гэтую групу можа ўвайсці любы чалавек, які падзяляе каштоўнасці арганізацыі і гатовы прымаць актыўны ўдзел у яе працы. Каб зрабіцца членам «Ліберальнага клуба», трэба падаць заяву і заплаціць членскі ўзнос. Заявы кандыдатаў разглядае Савет.
Цэнтр аналітычных даследаванняў (ЦАД)
[правіць | правіць зыходнік]Структурнае падраздзяленне ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць „Ліберальны клуб“». Быў створаны ў 2011 г. з мэтай правядзення аналітычнай працы ў межах тэматычных прыярытэтаў пляцоўкі.
Асноўны інтэлектуальны прадукт, які вырабляецца ЦАД, — аналітычныя і памятныя запіскі, маніторынгі беларускіх і замежных СМІ, інфармацыйна-аналітычныя даклады, дыскусійныя матэрыялы, а таксама аўдыя- і відэападкасты.
Асноўныя даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]- Індэкс эканамічнай адэкватнасці Беларусі — 2013;
- Альтэрнатыўны погляд на рэформу сістэмы дзяржаўнага кіравання Беларусі;
- Індэкс эканамічнай адэкватнасці Беларусі — 2012;
- Умовы вядзення бізнесу ў краінах Адзінай эканамічнай прасторы і інш.
Зноскі
- ↑ Миссия и цели | Либеральный клуб: экономика, политическая и экономическая аналитика (руск.) (недаступная спасылка) Архівавана 18 верасня 2013.