Перайсці да зместу

Мадагаскар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Мадагаскар
Repoblikan'i Madagasikara
République de Madagascar
Герб Мадагаскара
Сцяг Мадагаскара Герб Мадагаскара
Дэвіз: «Tanindrazana, Fahafahana, Fandrosoana»
«Айчына, Свабода, Прагрэс»
Гімн: «О, наша каханая Радзіма»
Дата незалежнасці 26 чэрвеня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова малагасійская і французская
Сталіца Антананарыву
Найбуйнейшыя гарады Антананарыву, Махадзанга
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Андры Радзуэліна
Крысціян Нтсай
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
45-я ў свеце
587 041 км²
7,0
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$39,7 млрд.  (114-ы)
$1551  (178-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$9,74 млдр.  (136-ы)
$447  (180-ы)
ІРЧП (2015) 0,512 (132-ы)
Валюта арыяры (MGA)
Інтэрнэт-дамены .mg
Код ISO (Alpha-2) MG
Код ISO (Alpha-3) MDG
Код МАК MAD
Тэлефонны код +261
Часавыя паясы +3
Карта

Мадагаскар (малаг. Madagasikara, фр.: Madagascar), афіцыйная назва — Рэспубліка Мадагаскар (малаг. Repoblikan'i Madagasikara [republikʲan madaɡaskʲarə̥], фр. République de Madagascar) — астраўная дзяржава ў Індыйскім акіяне, размешчана на востраве Мадагаскар (чацвёрты па велічыні востраў у свеце) і прылеглых дробных астравах ля ўзбярэжжа Афрыкі. Плошча - 587 тыс. км², насельніцтва - 24,2 млн чалавек. Сталіца - Антананарыву. З'яўляецца найбуйнейшай у свеце дзяржавай, якая займае адзін востраў.

Пасля распаду суперкантынента Гандвана, каля 88 мільёнаў гадоў назад, Мадагаскар аддзяліўся ад Індыі, што абумовіла развіццё мясцовых раслін і жывёл у адноснай ізаляцыі. Больш за 90% відаў не сустракаюцца больш нідзе на Зямлі. Разнастайныя экасістэмы вострава і ўнікальны жывёльны свет знаходзяцца пад пагрозай вымірання з-за хуткага росту насельніцтва. Першыя чалавечыя паселішчы на Мадагаскары паўсталі паміж 350 годам да н. э. і 550 годам н. э. Аўстранезійскія народы прыбылі на каноэ з Калімантану. Каля 1000 гады н. э. да іх далучыліся банту, пераправіўшыся праз Мазамбіцкі праліў. Пазней на Мадагаскары аселі і іншыя перасяленцы. Кожны з іх зрабіў свой уклад у культурнае жыццё вострава. Этнічны склад жыхароў дзеліцца на васямнаццаць ці больш падгруп, з якіх найбольш буйным з'яўляецца народ імерына з цэнтральнай горнай мясцовасці.

Археолагі даказалі, што першыя людзі з'явіліся на Мадагаскары паміж II і V стагоддзямі нашай эры. У VII стагоддзі арабскія купцы збудавалі на Мадагаскары факторыю.

  • 10 жніўня 1500 года партугальскі карабель пад кіраўніцтвам Дыёга Дыяза, трапіў на невядомы востраў (Мадагаскар).
  • У 1665 годзе кіраўнік Усходнеіндыйскай французскай кампаніі Франсуа Карон дасягнуў Мадагаскару. Кампанія не здолела стварыць тут калонію, але ў тым жа годзе французы пасяліліся на прылягаючых астравах.
  • У 1643 годзе французы збудавалі першую калонію на Мадагаскары, якая існавала да 1672 года.
  • Каля 1600 года тэрыторыя кантралізаваная народнасцю Мерына падзялілася на сем незалежных краін-гарадоў.
  • У 1625 годзе адзін з правадыроў племені Мерына, Андрыяньяка заснаваў будучую сталіцу Мадагаскарскай Рэспублікі Антанарыву.
  • У 16461649 гг. востраў спрабуюць каланізаваць англічане.
  • У 16801725 гг. Мадагаскар быў адной з пірацкіх схованак.
  • 1776 годзе Маўрыцы Беніёўскі, якога ў 1773 годзе ўрад Францыі выслаў на Мадагаскар для каланізацыі вострава, быў абраны мясцовымі жыхарамі каралём адной з выспаў.
  • У 1883 годзе французы ўварваліся на востраў, і распачалі першую мадагаскарскую вайну.
  • У 1885 годзе Вялікабрытанія прызнала права французаў на Мадагаскар
  • У 1895 годзе французы заваёўваюць Антананарыву.
  • У 1896 годзе французскі парламент прыняў дэкларацыю аб анексіі Мадагаскару.
  • 14 жніўня і 30 жніўня 1897 года 10 000 ваяроў племені Сакалава, узброеныя стрэльбамі правялі дзве бітвы з французскімі войскамі.
  • 1912 года — узніклі першыя незалежніцкія арганізацыі.
  • 1942 год — на Мадагаскар, кантраляваны Францыяй Вішы, адбылася высадка англійскіх войскаў.
  • 19471948 гг. — узброенае паўстанне за незалежнасць.
  • 1958 года — абвяшчэнне незалежнай Дэмакратычнай Рэспублікі Малагасі, якая мела шырокую аўтаномію ў рамках Французскага адзінства.
  • 1960 — атрыманне поўнай незалежнасці

Зноскі

Урад
Асноўная інфармацыі
СМІ
Экалогія