Маклаб
Маклаб | |
---|---|
ар. جزيرة تليغراف | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,01 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
26°11′43″ пн. ш. 56°20′34″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Персідскі заліў |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Макла́б (араб. جزيرة تليغراف), або Тэлеграф (англ.: Telegraph) — востраў на ўсходзе Персідскага заліва каля ўзбярэжжа Амана. Плошча сушы - 0,01 км². Ненаселены.
Востраў Маклаб месціцца ў адным з фіёрдаў паўвострава Мусамдам у 385 м ад бліжэйшай сушы. Складзены пераважна скальнымі пародамі. Даўжыня - амаль 160 м. Найбольшая шырыня - 86,14 м.
Маклаб стаў шырока вядомы ў другой палове XIX ст. у сувязі з будаўніцтвам прамой тэлеграфнай лініі паміж Вялікабрытаніяй і Брытанскай Індыяй. Паколькі ўрад Персіі не даў згоду на пракладку кабеля праз сваю тэрыторыю, лінія прайшла праз Маклаб. На востраве была створана спецыяльная тэлеграфная станцыя, забяспечаная абсталяваннем Siemens. Яна працавала ў 1865 - 1868 гг., але з-за ненадзейнасці лініі і будаўніцтва новай лініі Бамбей — Адэн была зачынена.
На востраве Маклаб захаваліся будынкі тэлеграфнай станцыі. Наведваецца турыстамі.