Мале (мальд.: މާލެ) — горад, сталіца дзяржавы Мальдывы. Насельніцтва складае 103 693 чалавекі (2006). Міжнародны аэрапорт. Порт (вываз сушанай рыбы, какосавых арэхаў, копры). Харчовая прамысловасць. Цэнтр рыбалоўства. Маўзалей Абу-аль-Бараката, палац султана.
Мале // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 24. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).