Манака на конкурсе песні Еўрабачанне
Манака | |
---|---|
Вяшчальнік | TMC |
Адбор | Нацыянальны
1959–1979
2004–2006 |
Удзелы | |
Удзелы | 24 (21 у фінале) |
Першы выступ | 1959 |
Лепшы вынік | 1, 1971 |
Горшы вынік | 24, 2005 (паўфінал) |
Спасылкі | |
Манака удзельнічала ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1959 па 2006 год. Станам на 2020 год Манака з'яўляецца адзінай мікрадзяржавай, якая змагла здабыць перамогу на конкусе.
Падчас свайго дэбюта ў 1959 годзе, краіна заняла апошняе месца, тады дзяржаву прадстаўляў Жак Пілс з песняй «Mon ami Pierrot». Акрамя таго, краіна заняла апошняе месца яшчэ раз, у 1966 годзе. Аднак былі і супрацьлеглыя вынікі, так у 1971 годзе, Манака ўдалося здабыць адзіную перамогу, тады ад краіны ўдзельнічала Северын, з песняй «Un banc, un arbre, une rue». Таксама краіна яшчэ чатыры разы ўваходзіла ў топ-3: у 1960, 1962, 1964 і 1976 гадах.
Нягледзячы на перамогу ў 1971 годзе, Манака адмовілася ад правядзення конкурса 1972 года ў сваёй краіне.
Пасля ўдзелу ў конкурсе 1979 года, Манака адмовілася ад ўдзелу, і вярнулася на конкурс толькі праз 24 гады (у 2004 годзе), а яшчэ праз тры гады, зноў адмовілася ад удзелу, і больш ніколі не вярталася на конкурс.
За ўсю гісторыю ўдзелу Манака набрала ў фіналах 738 балаў, а ў паўфіналах (з 2004 па 2006 гады) — 46 балаў.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
1959 | Жак Пілс | Французская | Mon ami Pierrot | Мой сябра П’еро | 11 | 1 | ||
1960 | Франсуа Дэгель | Французская | Ce soir-là | Тым вечарам | 3 | 15 | ||
1961 | Калет Дэрыал | Французская | Allons, allons les enfants | Пойдзем, пойдзем, дзеці | 10 | 6 | ||
1962 | Франсуа Дэгель | Французская | Dis rien | Нічога не кажы | 2 | 13 | ||
1963 | Франсуаза Хардзі | Французская | L’amour s’en va | Каханне сыходзіць | 5 | 25 | ||
1964 | Рамуальд | Французская | Où sont-elles passées? | Куды яны падзеліся? | 3 | 15 | ||
1965 | Марджары Наэль | Французская | Va dire à l’amour | Ідзі скажы кахаю | 9 | 7 | ||
1966 | Тэрэза | Французская | Bien plus fort | Значна мацней | 17 | 0 | ||
1967 | Мінуш Барэлі | Французская | Boum-badaboum | Бум-бадабум | 5 | 10 | ||
1968 | Лін і Вілі | Французская | A chacun sa chanson | Кожнаму свая песня | 7 | 8 | ||
1969 | Жан-Жак | Французская | Maman, maman | Мумія, мумія | 6 | 11 | ||
1970 | Дамінік Дзюсо | Французская | Marlène | Марлен | 8 | 5 | ||
1971 | Северын | Французская | Un banc, un arbre, une rue | Лаўка, дрэва, вуліца | 1 | 128 | ||
1972 | Пітэр Мак-Лейн і Ганна-Мары Гадарт | Французская | Comme on s’aime | Як мы любім адзін аднаго | 16 | 65 | ||
1973 | Мары | Французская | Un train qui part | Цягнік, які адпраўляецца | 8 | 85 | ||
1974 | Рамуальд | Французская | Celui qui reste et celui qui s’en va | Хто застаецца і хто пойдзе | 4 | 14 | ||
1975 | Сафі | Французская | Une chanson c’est une lettre | Песня — гэта ліст | 13 | 22 | ||
1976 | Мары Крысці | Французская | Toi, la musique et moi | Ты, музыка і я | 3 | 93 | ||
1977 | Мішэль Тор | Французская | Une petite Française | Маленькая францужанка | 4 | 96 | ||
1978 | Калін і Аліўе Тусен | Французская | Les jardins de Monaco | Сады Манака | 4 | 107 | ||
1979 | Ларан Вагенер | Французская | Notre vie, c’est la musique | Наша жыццё — гэта музыка | 16 | 12 | ||
2004 | Maryon | Французская | Notre planète | Наша планета | 19 | 10 | ||
2005 | Ліза Дарлі | Французская | Tout de moi | Усю сябе | 24 | 22 | ||
2006 | Северын Ферэр | Французская, таіцянская |
La Coco-dance | Какосавы танец | 21 | 14 | ||
Гісторыя галасавання
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2006 год гісторыя галасавання Манака выглядае наступным чынам:
|
|
|
|