Перайсці да зместу

Мангеймскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэгенсбургскі ўніверсітэт
ням.: Universität Mannheim
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Mannheim
Міжнародная назва англ.: University of Mannheim
Заснаваны 1967
Рэктар Thomas Fetzer[d][1]
Студэнты 11 532[2]
Краіна
Размяшчэнне Мангейм
Сайт uni-mannheim.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мангеймскі ўніверсітэт (ням.: Universität Mannheim) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мангейм.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны будынак ВНУ размешчаны ў барочным палацы ў Мангейме на Рэйне. Фармальна вучэльня існуе з 1967 года, аднак яе вытокі ўзыходзяць да 1763 года, калі курфюрстам Карлам IV была створана мясцовая акадэмія.

У рэйтынгу, які ўлічвае адпаведныя спецыялізацыі, універсітэт пастаянна ўваходзіць у шэраг лепшых у Германіі. Па дадзеных брытанскага штотыднёвіка «The Economist» магістратура па бізнес-адміністраванню гэтага ўніверсіэта - гэта лепшая праграма ў Германіі і адна з лепшых у Еўропе. У якасці аднаго з 33 універсітэтаў свету яму была прысуджана так званая Трайная карона, гэта значыць тры прэстыжных сусветных акрэдытацыі бізнес-універсітэтаў (EQUIS, AACSB і AMBA).

  • Факультэт бізнес-адміністравання
  • Факультэт філасофіі
  • Факультэт эканомікі і права
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт эканамічнай інфарматыкі і эканамічнай матэматыкі

Зноскі

  1. https://www.uni-mannheim.de/universitaet/organisation/rektorat/rektor-fetzer/ Праверана 6 лістапада 2024.
  2. Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
  3. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.