Перайсці да зместу

Мантаньяры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мантаньяры (фр.: Montagnards - людзі на вяршыні, горцы) — рэвалюцыйна-дэмакратычная групоўка дэпутатаў Нацыянальнага Канвента ў час Вялікай французскай рэвалюцыі. Назва групоўкі паходзіць ад таго, што дэпутаты-мантаньяры займалі верхнія лавы ў зале пасяджэнняў Нацыянальнага Канвента. Партыя мантаньяраў у асноўным складалася з прадстаўнікоў клуба якабінцаў. Мантаньяры займала пануючае становішча ў Канвенце з моманту пакарання Людовіка XVI да пакарання Рабесп’ера.

У пачатку рэвалюцыі, пануючую ролю ў Канвенце займала групоўка жырандыстаў. Мантаньяры вылучыліся як асобны рух у 1792 годзе, як апазіцыя жырандыстам. Сацыяльнай базай мантаньяраў з'яўлялася бедная буржуазія і санкюлоты. Падчас паўстання 31 мая - 2 червеня мантаньярам удалося адваяваць уладу ў жырандыстаў і ўстанавіць свой дыктат.

Мантаньяры ніколі не былі маналітным, сярод іх можна было вылучыць тры асноўныя фракцыі:

Падчас эпохі тэрору Рабесп’ер расправіўся са сваімі супернікамі - дантаністамі і эбертыстамі і заняў ключавое месца ў Канвенце. Аднак, з-за гэтых дзеянняў, пакінутыя ў жывых умераныя дантаністы і радыкальныя эбертысты аб'ядналіся супраць Рабесп'ера, здзейснілі 9 тэрмідора пераварот, скончыўшы тым самым панаванне мантаньяраў у Канвенце.

  • Alphonse Esquiros, «Histoire des montagnards».
  • Малчанаў М. М. Мантаньяры. 1989. — 560 с. — (ЖЗЛ) — ISBN 5-235-00684-4