Марка Бар’ела
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1982[1][2][…] (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Італія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марка Бар’ела (італ.: Marco Borriello; нар. 18 чэрвеня 1982, Неапаль) — былы італьянскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2008—2011).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Марка Бар’ела нарадзіўся 18 чэрвеня 1982 года ў горадзе Неапаль у Паўднёвай Італіі. У яго ёсць два браты: Фабіа і П’ерджорджыа. Калі Марка было 11 гадоў, сям’я страціла бацьку, які стаў ахвярай італьянскай мафіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Бар’ела з юнацкага ўзросту выхоўваўся ў футбольнай школе Мілана, але прабіцца ў каманду не здолеў. У 2001 годзе ён быў аддадзены ў арэнду спачатку «Трыесціне», потым «Трэвіза». У першай палове сезону 2002/2003 Бар’ела дэбютаваў у складзе «расанеры» і ў Серыі A, ён з’явіўся на поле 17 разоў, але забіць здолеў толькі аднойчы. У 2003 годзе з «Мілана» яго арандаваў «Эмпалі», а потым з 2004 па 2006 гады ён пагуляў па чарзе ў «Рэджыне», «Сампдорыі» і «Трэвіза», таксама на правах арэнды. У сезоне 2006/2007 Марка быў дыскваліфікаваны за ўжыванне допінгу.
21 чэрвеня 2007 года «Мілан» аддаў яго ў саўладанне ў «Джэноа» за 1,3 млн еўра, і сезон 2007/2008 стаў для Бар’ела самым удалым — у 35 матчах ён забіў 19 галоў і заняў у спісе найлепшых бамбардзіраў 3-е месца пасля Алесандра Дэль П’ера і Давіда Трэзегэ. 29 мая 2008 года ён ізноў апынуўся ў «Мілане», толькі гэтым разам яго выступ за «расанеры» склаўся больш удала.
31 жніўня 2010 года Марка Бар’ела перайшоў у «Рому» на правах гадавой арэнды з магчымасцю наступнага выкупа за 10 млн еўра. 19 снежня 2010 года забіў пераможны мяч у браму «Мілана», якому належаў кантракт Бар’ела. У чэрвені 2011 года «Рома» выкупіла ўсе правы на нападніка.
У студзені 2012 года на правах арэнды стаў іграком «Ювентуса», а сезон 2012/13 правёў у «Джэноа». У студзені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Вест Хэм», але замацавацца ў гэтым клубе не здолеў. Сезон 2014/15 пачаў у складзе «Ромы», аднак ніводнага разу на полі не з’явіўся.
У студзені 2015 года, у апошні дзень трансфернага акна, у трэці раз стаў іграком «Джэноа». У верасні 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з дэбютантам Серыі A — футбольным клубам «Карпі»[3]. У студзені 2016 года перайшоў у «Аталанту»[4], а ўжо ў жніўні таго ж года папоўніў склад «Кальяры»[5].
У жніўні 2017 года стаў іграком клуба СПАЛ[6]. Пакінуў ферарскую каманду ў ліпені 2018 года. У жніўні 2018 года перайшоў у клуб трэцяга дывізіёна Іспаніі «Івіса»[7]. У студзені 2019 года пакінуў іспанскую каманду і завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Марка Бар’ела дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі 6 лютага 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Партугаліі, якая прахадзіла ў швейцарскім горадзе Цюрых. У тым матчы Бар’ела замяніў у другой палове другога тайма Луку Тоні.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Мілан»:
- Чэмпіён Італіі: 2003
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2007
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2003
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі: 2012
Зноскі
- ↑ Marco Borriello // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ MARCO BORRIELLO // Argentine Soccer Database
- ↑ Боррьелло стал игроком «Карпи». by.tribuna.com
- ↑ Борьелло перешел в «Аталанту»(недаступная спасылка). by.tribuna.com
- ↑ Боррьелло подписал однолетний контракт с «Кальяри». by.tribuna.com
- ↑ Боррьелло и Саламон перешли из «Кальяри» в СПАЛ. by.tribuna.com
- ↑ Бывший нападающий сборной Италии Борьелло перешел в «Ибицу». by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Неапалі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Італіі
- Ігракі зборнай Італіі па футболе
- Ігракі ФК Івіса
- Ігракі ФК СПАЛ
- Ігракі ФК Кальяры
- Ігракі ФК Аталанта
- Ігракі ФК Карпі
- Ігракі ФК Джэноа
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Трэвіза
- Ігракі ФК Сампдорыя
- Ігракі ФК Рэджына
- Ігракі ФК Эмпалі
- Ігракі ФК Трыесціна