Марын Ле Пен
Марын Ле Пен (фр.: Marine Le Pen; імя пры нараджэнні: Марыён Ан Перын Ле Пен (фр.: Marion Anne Perrine Le Pen); 5 жніўня 1968, Нёі-сюр-Сен (О-дэ-Сен)) — французскі палітык.[7] Дачка вядомага палітыка-нацыяналіста Жана-Мары Ле Пена.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Універсітэт Парыж II Пантэон-Асас са ступенню магістра права; працавала адвакатам. У 1986 годзе ўступіла ў Нацыянальны фронт.
З 2003 года займала пасаду выканаўчага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага фронту, дэпутат Еўрапарламента з 2004 года (у 2009 годзе пераабраная). Яна таксама з’яўляецца членам рэгіянальнага савета Нор-Па-дэ-Кале з сакавіка 2010 і членам муніцыпальнага савета Хенін-Бамонс (Па-дэ-Кале) з сакавіка 2008. У студзені 2011 Марын была абрана на пасаду кіраўніка Нацыянальнага фронту, які на працягу 38 гадоў займаў яе бацька.[8][9]
Кандыдат на французскіх прэзідэнцкіх выбарах 2012 года. Як паказалі сацыялагічныя апытанні, праведзеныя агенцтвам Ifop па замове газеты France Soir і Інстытутам Харыса па замове газеты «Le Parisien», на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года ў першым туры за яе былі гатовыя прагаласаваць ад 20 да 23 % французаў, што выводзіла яе ў тройку самых папулярных палітыкаў Францыі.[10]
Зноскі
- ↑ Répertoire national des élus — 2019.
- ↑ Marine Le Pen // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ tweet — 2006. Праверана 10 лютага 2021.
- ↑ Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ↑ а б http://madame.lefigaro.fr/societe/apres-dix-ans-de-relation-marine-le-pen-et-louis-aliot-sont-separes-120919-166865 Праверана 13 верасня 2019.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/marine-le-pen-1968 Праверана 27 верасня 2024.
- ↑ (фр.) Біяграфія Архівавана 27 лістапада 2011., Нацыянальны Фронт
- ↑ Францыя: дачка Ле Пена афіцыйна ачоліла «Нацыянальны фронт», www.svaboda.org
- ↑ Прэзідэнт Нацыянальнага фронту Марын Ле Пен: «Еўрапейскі саюз мёртвы» (відэа)(недаступная спасылка), ЕвроНьюс (Малады Фронт)
- ↑ Марын Ле Пен: Кандыдат на французскі прэзідэнцкіх выбарах 2012 года(недаступная спасылка), www.novychas.org
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтабіяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- À contre flots, Jacques Grancher, 2006 ISBN 2733909576 (фр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Еўрапейскі парламент [[:en:{{{1}}}|]]