Масты
Горад
Масты
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Масты́[3] (трансліт.: Masty) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мастоўскага раёна, на Нёмане пры ўпадзенні ў яго Зэльвянкі. За 60 км на паўднёвы ўсход ад Гродна. Вузел чыгунак і аўтадарог на Гродна, Ліду, Ваўкавыск. Насельніцтва 14 683 чал. (2023).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1486 годзе як мястэчка, цэнтр воласці Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1561 годзе тут былі 9 вуліц па абодвух берагах Нёмана, прыстань і паром. Пасля 1589 года валасны цэнтр Гродзенскай эканоміі. Паводле грамат 1601, 1633, 1653 і 1677 гадоў каралёў Рэчы Паспалітай яго жыхары атрымалі некаторыя прывілеі па магдэбургскім праве, з 1633 года тут праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Гродзенскага павета.
У Першую сусветную вайну акупаваны германскімі войскамі, якія знаходзіліся тут да канца 1918 года. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. 14 лютага 1919 года ў Мастах адбыліся сутыкненні паміж польскімі і бальшавіцкімі ўзброенымі фарміраваннямі, некаторымі гісторыкамі гэтыя падзеі апісваюцца як пачатак польска-савецкай вайны[4] (1919—1921).
Паводле Рыжскага міру з 1921 года Масты ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Гродзенскага павета.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года рабочы пасёлак, цэнтр Мастоўскага раёна. З 1949 года гарадскі пасёлак, з 1955 года — горад.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 2633 чал.[5];
- 1939 год — 4,7 тыс. чал.[5];
- 1970 год — 11,6 тыс. чал.[5];
- 1995 год — 19,2 тыс. чал.[5];
- 2004 год — 17,4 тыс. чал.;
- 2006 год — 16,8 тыс. чал.;
- 2016 год — 15 948 чал.[6];
- 2017 год — 15 883 чал.[7]
- 2019 год — 15 770 чал.
- 2023 год — 14 683 чал.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ААТ «Мастоўдрэў»), лёгкай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Масты». У ваколіцах горада зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Масты».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай.
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць».
- Свята-Ільінская царква (1910).
- Царква ў імя святой праведнай Сафіі Слуцкай.
- Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек».
- Помнік землякам.
Старыя фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Паром цераз Нёман, 1950-я гады.
-
Стары мост цераз Нёман, 1950-я гады.
-
Фабрыка Канапацкіх, да 1919 года.
-
Чыгуначная станцыя, да 1919 года.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ dzieje.pl
- ↑ а б в г Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Масты // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 469. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масты
- Геаграфічныя звесткі па тэме Масты на OpenStreetMap
- Масты: рэгіянальны партал Архівавана 18 снежня 2008.
- www.masty.org Архівавана 17 верасня 2008.
- г. Масты на Radzima.org