Мацвей Іванавіч Платаў
Мацвей Іванавіч Платаў | |
---|---|
руск.: Матвей Иванович Платов | |
| |
Дата нараджэння | 8 (19) жніўня 1753 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 (15) студзеня 1818 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Q112578025? |
Дзеці | Ivan Matveyevich Platov[d] і Maria Matveevna Platova[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | Кавалерыя |
Гады службы | 1766 - 1818 |
Званне | генерал ад кавалерыі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мацвей Іванавіч Платаў (8 (19) жніўня 1753[1], станіца Старачаркаская, цяпер Аксайскага pаёна Растоўскай вобласці, Расія — 3 (15) студзеня 1818) — расійскі ваенны дзеяч. У 1801 годзе стаў вайсковым атаманам Данскога казацкага войска, з 1809 года генерал ад кавалерыі, граф з 1812.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Платава быў вайсковым старшыной і належаў да стараабрадцаў-папоўцаў. Мацвей Іванавіч паступіў у службу на Доне ў вайсковую канцылярыю ў 1766, у 1769 годзе атрымаў чын есаула.
Удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1768—74 і 1787—91 гадоў, задушэння сялянскай вайны пад кіраўніцтвам Е. І. Пугачова. Удэельнік руска-пруска-французскай 1806—07 і руска-турэцкай 1806—12 войнаў.
У пачатку вайны 1812 камавдаваў «лятучым» корпусам у складзе Першай Заходняй арміі, які быў размешчаны ў раёне Гродна. У выніку імклівага наступления Напалеона на Вільню быў адрэзаны ад сваёй арміі і вымушаны далучыцца да Другой Заходняй арміі. Знаходзячыся ў яе ар'ергардзе, корпус пад кіраўніцтвам Платава двойчы атрымаў перамогі над французскай кавалерыяй: у Мірскім баі 1812 і ў Раманаўскім баі 1812; прыкрываў адыход Другой арміі да Смаленска. Пасля Смаленской аперацыі 1812 узначальваў ар'ергард аб'яднанай арміі. У час Барадзінскай бітвы зрабіў паспяховы рэйд у тыл ворага. Пры адступленні французскай арміі накіраваны М. І. Кутузавым у тыл ворага ўздоўж Смаленскай дарогі; удзельнічаў у вызваленні Оршы, Талачына, Барысава; у снежні 1812 выбіў ар'ергард праціўніка за межы Расіі каля Коўна.
Удзельнічаў ў замежных паходах 1813—14. Набыў вялікую папулярнасць як герой вайны 1812. У 1814 разам з Аляксандрам I наведаў Англію, дзе атрымаў дыплом ганаровага доктара права Оксфардскага універсітэта.
У 1805 заснаваў Новачаркаск, куды перанёс сталіцу Данскога казацкага войска. У гэтым месцы Платаў і быў пахаваны ў 1818 годзе.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Атаман Платаў стаў персанажам беларускай народнай казкі «Платон-казак».
Зноскі
- ↑ Мартиросова, Маргарита. К вопросу о дате рождения Матвея Ивановича Платова (руск.). Донской временник. Год 2016-й: краеведческий альманах (27 кастрычніка 2016). Праверана 28 October 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Харкевич В. Действия Платова в арьергарде Багратиона в 1812 г. — СПб., 1901;
- Астапенко М. П., Левченко В. Г. Атаман Платов: Жизнеописание. — М., 1988.
- Савельев Е. П. Атаман М. И. Платов и основание г. Новочеркасска в 1805 г.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 19 жніўня
- Нарадзіліся ў 1753 годзе
- Нарадзіліся ў Чаркаскай акрузе
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 1818 годзе
- Памерлі ў Таганрогу
- Пахаваныя ў Новачаркаску
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
- Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
- Кавалеры Аўстрыйскага ордэна Леапольда
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Кавалеры ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Расія)
- Асобы
- Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці