Перайсці да зместу

Мверу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мверу
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 917 м
Даўжыня 131 км
Шырыня 56 км
Плошча 5120 км²
Аб’ём 38,2 км³
Найбольшая глыбіня 27 м
Сярэдняя глыбіня 7,5 м
Басейн
Упадаюць Луапуа
Выцякаюць Лавуа
Размяшчэнне
Краіна
Мверу (Замбія)
Мверу
Мверу
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мверу — горнае прэснае возера ў Афрыцы, на мяжы Замбіі і ДР Конга.

Размешчана на вышыні 917 м над узроўнем мора на паўднёвы захад ад возера Танганьіка. Найбольшая даўжыня 110 км, шырыня 45 км, глыбіня да 27 м. Ва ўсходняй частцы ў возера ўпадае рака Луапуа. Выцякае рака Лавуа (прыток ракі Конга).

Суднаходнае. У возеры водзяцца лешч і тылапія. Апісана ў 1867 годзе Давідам Лівінгстанам.

Найбуйнейшы азёрны востраў Кілва належыць Замбіі.