Меланома
Меланома | |
---|---|
МКХ-10 | C43. |
МКХ-9 | 172 |
МКЗ-А | 8720/3 |
OMIM | 155600 |
DiseasesDB | 7947 |
MedlinePlus | 000850 |
eMedicine | derm/257 |
MeSH | D008545 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Меланома — злаякасная пухліна меланаўтваральнай тканкі, што дае лімфагенныя, гематагенныя метастазы. клеткі пухліны і навакольныя тканкі ўтрымліваюць меланін, але і нам вядомыя беспігментавыя меланомы. Развіваецца ў скуры, пігментавай абалонцы вока, мазгавых абалонках, мазгавой субстанцыі наднырачнікаў, зрэдку ў слізістай. У палове выпадкаў развіваецца з радзімак[1]. Утварэнне пухліны папярэджваецца выдаленнем радзімак у траўманебяспечных месцах. Спрыяльнымі чыннікамі з’яўляюцца націранне радзімак, сонечныя апёкі і паходы ў салярый[2].
Паводле формы мы вылучаем 2 тыпы меланомаў:
- якая распаўсюджваецца па паверхні (карычневая пляма з ружовымі і чорнымі ўкрапваннямі),
- вузлавая (сіне-чорны вузел).
Вузлы багатыя сасудамі, мяккія, нераўнамернай афарбоўкі.
Клеткі: зорчатыя, верацёнападобныя, вычварныя, паліморфныя. Меланацыты могуць групавацца ў клетачныя жмуткі, якія ідуць уздоўж сасудаў. Калі клеткі пухліны распадаюцца, у навакольных тканках назіраюцца адкладанні пігменту, ён трапляе ў кроў, пераходзіць у мачу і праз нейкі час пасля забору мачы на аналіз надае ім цёмнае адценне. Меланацыты — клеткі нейрагеннага паходжання, якія напрацоўваюць меланін (бура-чорны пігмент), яны ёсць субстратам для развіцця злаякасных пухлін, названых меланома, або меланабластома. Пігментавы невус нельга прылічаць да сапраўдных пухлін, бо ён, як высветлілася, з’яўляецца заганай у развіцці.
Міжнародная сістэма дыягностыкі меланомы ABCD
[правіць | правіць зыходнік]- асіметрыя (asymmetry) — меланома не сіметрычная па восях, адна палова новаўтварэння не падобна да другой.
- няроўныя межы (border irregularity) — зубчастыя абрысы. Межы могуць быць выцягнуты ў выглядзе несапраўднай ножкі (звычайная радзімая пляма практычна заўсёды мае роўныя, гладкія краі).
- каляровыя змены (colour variegation) — каляровыя варыяцыі ад чорнага да белага. Чорны колер сведчыць пра назапашванне пігмента меланіну ў верхніх пластах скуры, чорны з сінім — пігмент назапасіўся ў сярэднім пласце скуры. Пачырваненне і лушчэнне паверхні — пра запаленне.
- дыяметр (diameter) — дыяметр мераюць па даўжэйшай восі, вельмі рэдка трапляюцца меланомы дыяметрам меншым за 6 мм, звычайна іх дыяметр большы за 10 мм.
Зноскі
- ↑ Надзея Нікалаева. Як не праміргаць меланому // Краіна здароўя. — 24 лістапада 2010. — № 61 (230). — С. 3.(недаступная спасылка)
- ↑ Святлана Барысенка. Траўмуецца радзімка? Тэрмінова выдаляйце // Краіна здароўя. — 16 снежня 2010. — № 67 (234). — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўдзей Л. Л. , меланабластома // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 271. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мелано́ма // Популярный биологический словарь (руск.) / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — М.: Наука, 1991. — С. 259. — 437 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-02-005866-1.
- Мелано́ма // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1981. — Т. 6 : Куликів — Мікроклімат. — С. 445. — 552 с., [22] арк. іл. : іл., табл., портр., карти + 1 арк с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Меланома