Перайсці да зместу

Мельхіёр дэ Хондэкутэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мельхіёр дэ Хондэкутэр
нідэрл.: Melchior d'Hondecoeter
Фатаграфія
Дата нараджэння 1636[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1695(1695-04-03)[4][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Gijsbert d'Hondecoeter[d]
Род дзейнасці мастак, animalier
Жанр анімалістыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мельхіёр дэ Хондэкутэр (нідэрл. Melchior d’Hondecoeter, каля 1636—3 красавіка 1695) — нідэрландскі мастак-анімаліст, прадстаўнік дынастыі Хондэкутараў. Сын Гісберта дэ Хондэкутэра, унук Гіліса Класа дэ Хондэкутэра.

Мельхіёр дэ Хондэкутэр нарадзіўся ў 1636 годзе ў горадзе Утрэхце; яго дзед, бацька і дзядзька (вядомы Ян Баптыст Венікс) і некаторыя іншыя сваякі былі мастакі, што, вядома, і паўплывала на выбар ім мастацкай кар’еры. Юнак атрымаў добрую літаратурную і багаслоўскую адукацыю і валодаў дарам слова. Першым яго настаўнікам быў бацька, а потым Ян Баптыст Венікс, які цудоўна пісаў жывёл.

З 1659 года працаваў у Гаазе, з 1663 — у Амстэрдаме.

На сваіх карцінах маляваў пераважна птушак — часта экзатычных або ў выглядзе паляўнічых трафеяў — на фоне паркавых ландшафтаў. Сучаснікі празвалі яго «Птушыным Рафаэлем» (нідэрл.: Raphaël van de vogels). Некалькі яго работ («Птушкі ў парку», «Свойскія птушкі», «Паляўнічыя трафеі») захоўваецца ў калекцыі «Эрмітажа» (Санкт-Пецярбург).

Мельхіёр дэ Хондэкутэр памёр 3 красавіка 1695 года ў горадзе Амстэрдаме.

Зноскі