Перайсці да зместу

Менархе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Менархе (стар.-грэч. Μήν «месяц» ἀρχή «пачатак») — першы менструальны цыкл, першы менструальны крывацёк. Менархе звычайна адбываецца праз 2 гады пасля таго, як адбываюцца першыя змены ў развіцці грудзяў (thelarche, тэлархе). З пункту гледжання медыцыны і сацыялогіі гэта цэнтральнае падзея ў жаночым палавым развіцці, якое паказвае на здольнасць арганізма да цяжарнасці. Пачынаецца менархе ў большасці жанчын у 12-13 гадоў, час наступу залежыць ад фізічнага развіцця арганізма, харчавання, перанесеных захворванняў, сацыяльна-бытавых умоў і ад мноства іншых прычын. Прадвеснікамі менархе могуць быць «беспадстаўныя» змены самаадчування: стамляльнасць, слабасць, ўзбудлівасць або прыступы засмучэння, галаўныя болі, галавакружэнне, болі унізе жывата, млоснасць, болі ў паясніцы і інш.