Моўная палітыка
Моўная палітыка — сукупнасць ідэалагічных прынцыпаў і практычных мерапрыемстваў па развязанні моўных праблем у соцыуме ці дзяржаве.[1]
Таксама моўная палітыка вызначаецца як «сістэма мерапрыемстваў дзяржавы (партыі, палітычнай ці грамадскай супольнасці), накіраваная на змяненне ці захаванне функцыйнага размеркавання моў (ці моўных падсістэмаў), на ўвядзенне новых ці захаванне ранейшых моўных нормаў.»[2]
Тэрмін створаны ў 1945 годзе. Яго аўтар — Цэбалера[3].
Моўная палітыка адзначаецца асаблівай складанасцю ў шматнацыянальнай дзяржаве, бо тады яна павінна ўлічваць такія фактары, як шматмоўе, адметнасці нацыянальнага складу і міжнацыянальных дачыненняў, ролі паасобных моваў і іх носьбітаў у грамадскім жыцці[1].
Моўная палітыка з'яўляецца складавай часткай нацыянальнай палітыкі, і ў асноўных сваіх рысах залежыць ад агульных прынцыпаў нацыянальнай палітыкі[1].
У заходніх даследчыкаў паняцці моўнай палітыкі, моўнай ідэалогіі лічацца асобнымі[4], у прыватнасці моўная палітыка не лічыцца сумай моўнай ідэалогіі і практыкі. Аднак заўважаецца[5], што не толькі такая палітыка, але і наогул дыскусіі аб мове і яго ролі ў нацыянальнай (або нават у партыйнай) ідэалогіі могуць чыніць сур'ёзны выклік палітычнаму кіраўніцтву; прыкладам такіх выклікаў служыць вымушанае публічнае тлумачэнне Сталіна адносна няправільнасці тэорыі Мара абкласавым характары мовы[5].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяцко П. У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 231 с. — ISBN 985-417-212-0.
- ' Татьяна Амосова.}} Языковая политика в Белоруссии: прошлое и настоящее // Репрессивная политика советской власти в Беларуси. — Мн., [2007?]. (руск.)
- Spolsky B. The Languages of Israel: Police, Ideology and Practice / B.Spolsky, E.Shohamy. — Clevedon: Multilingual Matters Ltd., 1999, p.32.