Мэцью Мак-Конахі
Мэцью Мак-Конахі | |
---|---|
англ.: Matthew McConaughey | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1969[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Camila Alves[d] |
Дзеці | Livingston Alves McConaughey[d] і Levi McConaughey[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінаакцёр, акцёр, тэлеакцёр, акцёр агучвання, сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэлепрадзюсар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000190 |
matthewmcconaughey.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мэ́цью Дэ́від Мак-Ко́нахі (англ.: Matthew David McConaughey; нар. 4 лістапада 1969, Ювалдэ, Тэхас)[3] — амерыканскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар. Спачатку, зарэкамендаваўшы сябе як акцёра галоўным чынам камедыйнага амплуа, у другім дзесяцігоддзі XXI стагоддзя Мак-Конахі перайшоў да буйных драматычных роляў, ганараваўшыся шэрагу ўзнагарод і станоўчых водгукаў ад кінапрэсы за карціны «Лінкальн для адваката», «Мад», «Кілер Джо», «Супер Майк», «Інтэрстэлар».
За ролю ў драме «Даласкі клуб пакупнікоў» (2013) быў ганараваны мноства ўзнагарод, у тым ліку «Залатога глобуса», прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША і першага ў кар’еры «Оскара».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню атрымаў ухваленне дзякуючы выкананню ролі другога плану ў камедыі «Ашаломлены і збянтэжаны» (1993), якую многія лічылі яго галоўнай роляй[4][5][6]. Пасля шэрагу роляў другога плану ў фільмах, у тым ліку «Анёлы ў ля края пляцоўкі» (1994) і «Тэхаская разаніна бензапілой: Наступнае пакаленне» (1994), яго прарыў у якасці галоўнага акцёру адбыўся ў юрыдычнай драме «Час забіваць» (1996). Далейшы поспех рушыў за гэтым, як Мак-Конахі згуляў галоўную ролю ў фільме «Кантакт» (1997), гістарычнай драме «Амістад» (1997), камедыйнай драме «Хлопчыкі Ньютан» (1998), сатырычнай кінастужцы «Эд з тэлевізара» (1999), ваенным фільме «У-571» (2000), і псіхалагічным трылерам «Крохкасць» (2001).
У 2000-х гадах Мак-Конахі атрымаў папулярнасць як акцёр рамантычных камедыяў[7], як «Вясельны пярэпалах» (2001), «Як згубіць хлопца за 10 дзён» (2003), «Каханне і іншыя непрыемнасці» (2006), «Золата дурняў» (2008) і «Прывіды колішніх сябровак» (2009). Дзякуючы гэтым фільмам акцёр замацаваў за сабой статус секс-сімвала. Пасля двухгадовага перапынку ў акцёрскай справе Мак-Конахі пачаў выконваць больш драматычныя ролі, як роля ў юрыдычнай драме «Адвакат на лінкальне» (2011). Ён атрымаў высокую адзнаку за выкананне ролі другога плану ў фільмах «Берні» (2011), «Чароўны Майк» (2012) і «Воўк з Уол-стрыт» (2013), а таксама за галоўныя ролі ў кінастужках «Забойца Джо» (2011) і «Мад» (2012)[8].
Выкананне ролі Рона Вудрафа, каўбоя з дыягназам СНІД, у біяграфічным фільме «Даласкі клуб пакупнікоў» (2013), якая прынесла яму шырокае прызнанне і шматлікія ўзнагароды, у тым ліку прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю. У 2014 годзе ён зняўся ў ролі Раста Коле ў першым сезоне крымінальнага анталагічнага серыяла тэлеканала HBO «Сапраўдны дэтэктыў», за які быў намінаваны на прэмію «Эмі» за выдатную галоўную ролю ў драматычным серыяле. З таго часу сыграў у фільмах «Інтэрстэлар» (2014), «Мора дрэваў» (2015), «Вольны штат Джонса» (2016), «Золата» (2016), «Цёмная вежа» (2017) і «Джэнтльмены» (2019), якія мелі розны камерцыйны поспех.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pallardy R. Matthew McConaughey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Matthew McConaughey // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Matthew McConaughey(нявызн.)(недаступная спасылка). Biography.com. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2017. Праверана 12 ліпеня 2017.
- ↑ «Matthew McConaughey Reprises 'Dazed and Confused' Breakout Role for Music Video». The Hollywood Reporter.
- ↑ «Treat Yourself to Matthew McConaughey’s Dazed and Confused Audition Tape». Time.
- ↑ «Matthew McConaughey deconstructs his signature phrase in this exclusive clip». The AV Club.
- ↑ «Matthew McConaughey: from himbo to highbrow». The Guardian.
- ↑ «The McConaissance». The New Yorker.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 16 лютага 2011.
- Інтэрв'ю Мэцью Макконахі
- Асобы
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Тэхасе
- Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
- Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
- Пераможцы MTV Movie Award