Перайсці да зместу

Міхаэль Грос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаэль Грос
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні ням.: Michael Groß
Мянушка The Albatross[3]
Спецыялізацыя плаванне[d][4]
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1964(1964-06-17)[1][2][…] (60 гадоў)
Грамадзянства
Рост 201 см[3]
Вага 87 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаэль Грос (ням.: Michael Groß; нар. 17 чэрвеня 1964, Франкфурт-на-Майне, ФРГ) — заходнегерманскі плывец, уладальнік трох залатых алімпійскіх медалёў, шматразовы чэмпіён свету, Еўропы і ФРГ, экс-рэкардсмен свету на дыстанцыях 100 і 200 м батэрфляем і 200 м вольным стылем.

  • 5-разовы чэмпіён свету (1982—1991) і пяціразовы віцэ-чэмпіён свету
  • 13-разовы чэмпіён Еўропы (1981—1987)
  • Найлепшы плывец года ў свеце ў 1985 годзе
  • 5 разоў запар прызнаваўся найлепшым плывуном года ў Еўропе (1982—1986)
  • 4 разы прызнаваўся найлепшым спартсменам года ў ФРГ (1982—1984 і 1988)

Грос стаў першым заходнегерманскім плыўцом — алімпійскім чэмпіёнам. Вядомы таксама пад мянушкай Альбатрос, якую атрымаў з-за велізарнага размаху рук — 213 см.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Michael Gross // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Olympedia — 2006.
  4. (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.