Перайсці да зместу

Міхаіл Апанасавіч Стэльмах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Апанасавіч Стэльмах
укр.: Михайло Панасович Стельмах
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 (24) мая 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1983(1983-09-27) (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Yaroslav Stelmakh[d] і Dmytro Stelmakh[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, палітык, пісьменнік
Гады творчасці з 1936
Жанр раман, аповесць[d], п’еса і верш
Мова твораў украінская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
Сталінская прэмія Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Апанасавіч Стэ́льмах[1] (укр.: Михайло Панасович Стельмах; 24 мая 1912 — 27 верасня 1983) — украінскі празаік, драматург, паэт, лаўрэат Сталінскай прэміі (1951), Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Акадэмік Акадэміі навук УССР (1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1962 года.

Міхаіл Стэльмах нарадзіўся 11(24) мая 1912 года ў вёсцы Дзякіўці (цяпер Літынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны ў беднай сялянскай сям’і). У 1929 годзе пасля заканчэння школы паступіў у Вінніцкі педагагічны тэхнікум, затым на літаратурны факультэт Вінніцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1933 годзе. У 1933—1939 гадах працаваў настаўнікам. У 1939—1945 гадах служыў у Чырвонай Арміі, спачатку радавым артылерыстам, а з 1944 года пасля двух цяжкіх раненняў і лячэння ў горадзе Уфа — карэспандэнтам Першага Украінскага фронту «За гонар Айчыны». Падчас вайны ў Варонежы і Уфе былі апублікаваныя зборнікі вершаў Міхаіла Стэльмаха. Пасля заканчэння вайны прыйшоў на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, фальклору і этнаграфіі Акадэміі навук УССР, дзе прапрацаваў да 1953 года.

М. А. Стэльмах памёр 27 верасня 1983 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Друкавацца пачаў у 1936 годзе[1]. Проза Міхаіла Стэльмаха вызначаецца выразнасцю мовы, псіхалагізмам, багаццем фальклорных дэталей[1]. Аўтар вершаў, п’ес, навел, раманаў, твораў для дзяцей. Пераклаў на ўкраінскую мовы асобныя вершы Я. Купалы, П. Пестрака, А. Астрэйкі, М. Танка[1].

На беларускую мову творы Міхаіла Стэльмаха перакладалі А. Васілевіч, В. Вітка, М. Маляўка, С. Грахоўскі, Р. Ряхай, Х. Жычка, В. Зуёнак, П. Сушко[1].

Зноскі