Міхаіл Васільевіч Фрунзэ
Міхаіл Васільевіч Фрунзэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Михаил Фрунзе | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Давыдавіч Троцкі | ||||||
Пераемнік | Клімент Яфрэмавіч Варашылаў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Іванавіч Рыкаў | ||||||
Папярэднік | Леў Давыдавіч Троцкі | ||||||
Пераемнік | Клімент Яфрэмавіч Варашылаў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 студзеня (2 лютага) 1885[1][2] |
||||||
Смерць |
31 кастрычніка 1925[3][1][…] (40 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Vasily Frunze[d] | ||||||
Дзеці | Timur Frunze[d] і Tatyana Frunze[d] | ||||||
Партыя | РКП(б) з 1904 года | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія | ||||||
Званне | камандуючы фронтам | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Васільевіч Фру́нзэ (21 студзеня (2 лютага) 1885, г. Пішпек, цяпер Бішкек, Кыргызстан — 31 кастрычніка 1925) — рэвалюцыянер, савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гімназію, у 1904 паступіў у Пецярбургскі політэхнічны інстытут, адкуль выключаны ў 1905 за ўдзел у студэнцкіх і рабочых рэвалюцыйных гуртках.
Член Іванава-Вазнясенскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі; адзін з арганізатараў і кіраўнікоў забастоўкі ў г. Іванава-Вазнясенск (1905), член аднаго з першых у Расіі Іванава-Вазнясенскага Савета рабочых дэпутатаў. На чале дружыны іванаўскіх і шуйскіх рабочых дапамагаў рабочым Масквы ў час Снежаньскага ўзброенага паўстання (1905). Дэлегат IV з’езда РСДРП (1906). Не раз арыштаваны, двойчы прыгавораны да пакарання смерцю, замененага пажыццёвай катаргай; 8 гадоў правёў у турмах і на катарзе. У канцы 1914 прыгавораны да пажыццёвай ссылкі ў Сібір, адкуль уцёк. Вёў рэвалюцыйную работу ў Іркуцку і Чыце. 3 красавіка 1916 на Заходнім фронце.
Пад псеўданімам М.А. Міхайлаў уладкаваўся вольнанаёмным у артылерыйскую часць у мяст. Івянец Мінскай губерні, потым статыстыкам камітэта Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза ў Мінску. Вёў рэвалюцыйную агітацыю на фронце, выступаў на мітынгах і падпольных сходах, арганізоўваў братанне салдат. Стварыў у Мінску групу РСДРП, якая стала адным з цэнтраў рэвалюцыйнай работы ў Мінскай губерні, мела аддзяленні ў 3-й і 10-й арміях і ваенных майстэрнях.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі з 4(17).3 да 12(25).10.1917 начальнік народнай міліцыі г. Мінска, адзін са стваральнікаў Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, член яго выканкома. Член Мінскага камітэта РСДРП(б), дэлегат Красавіцкай канферэнцыі РСДРП(б). На І з’ездзе ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту выбраны членам Франтавога камітэта, на І з’ездзе сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў — старшынёй выканкома Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. Старшыня Мінскага губернскага сялянскага камітэта, кіраўнік дэлегацыі ад Беларусі на І Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, рэдактар «Крестьянской газеты», адзін з рэдактароў газеты «Звезда» — органа Мінскага камітэта РСДРП(б). У час барацьбы супраць карнілаўшчыны ўзначальваў рэвалюцыйныя войскі Мінскага раёна.
12(25).10.1917 накіраваны ў г. Шуя (старшыня Савета і павятовага камітэта РСДРП(б), потым у Іванава-Вазнясенск (старшыня губернскага каміэта РСДРП(б) і выканкома губернскага Савета). Са студзеня 1919 камандуючы 4-й арміяй, з красавіка 1919 Паўднёвай групай войск Усходняга фронту, з ліпеня 1919 камандуючы Усходнім, Туркестанскім і Паўднёвым франтамі. Свой палкаводчы талент выявіў у баях супраць войск Калчака, Урангеля і іншых армій «белай» гвардыі. У 1920—24 упаўнаважаны Рэўваенсавета рэспублікі на Украіне. камандуючы ўзброенымі сіламі Украіны і Крыма. 3 лютага 1922 намеснік старшыні Украінскага эканамічнага савета, кіраваў ліквідацыяй бандытызму на Украіне.
3 сакавіка 1924 намеснік старшыні РВС СССР і наркома па ваенных і марскіх справах СССР, адначасова начальнік штаба РСЧА, начальнік Ваеннай акадэміі РСЧА. Са студзеня 1925 старшыня РВС СССР і нарком па ваенных і марскіх справах СССР, з лютага 1925 член Савета працы і абароны СССР.
На X—XIII з’ездах РКП(б) выбраны членам ЦК, у 1924 — кандыдат у члены Палітбюро ЦК РКП(б). Быў членам ВЦВК і ЦВК СССР.
Вёў ваенна-тэарэтычную работу, аўтар прац па ваенных пытаннях.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Избранные произведения. — М.: 1950.
- Избранные произведения. Т. 1: 1918—1925 гг. / Фрунзе М. В. — М.: Воениздат, 1957. — 472 с.: портр.
- Избранные произведения. Т. 2: 1921—1925 гг. / Фрунзе М. В. — М.: Воениздат, 1957. — 498 с.: ил.
- Избранные произведения / Предисл. М. Гареева. — М.: Воениздат, 1977. — 480 с.: ил.
- Неизвестное и забытое: Публицистика, мемуары, документы и письма / Фрунзе М. В. — М.: Наука, 1991. — 272 с.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Яго імем у 1926—91 быў названы г. Бішкек.
У Мінску на будынку, дзе ў 1917 размяшчалася народная міліцыя, у г.п. Івянец на доме, дзе жыў М. Фрунзэ, усталяваны мемарыяльныя дошкі. У 1975 годзе каля будынка Фрунзенскага райвыканкома ў Мінску пастаўлены помнік М. Фрунзэ[4].
Зноскі
- ↑ а б Michail Wassiljewitsch Frunse // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mihail Vasiljevič Frunze // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ а б Фрунзе Михаил Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хаўратовіч І. Фрунзе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Міхаіл Васільевіч Фрунзэ ў Вікікрыніцах | |
Міхаіл Васільевіч Фрунзэ на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Бішкеку
- Памерлі 31 кастрычніка
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Начальнікі Генштаба Узброеных Сіл РФ
- Узнагароджаныя ганаровай рэвалюцыйнай зброяй
- Марксісты
- Бальшавікі
- Члены РСДРП
- Члены Прэзідыума ЦВК СССР
- Члены ЦВК СССР
- Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
- Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
- Дэлегаты IV з’езда РСДРП
- Дэлегаты X з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XI з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XII з’езда РКП(б)
- Начальнікі Генеральнага штаба Савецкай арміі
- Камандуючыя франтамі РСЧА ў Грамадзянскай вайне
- Камандуючыя Кіеўскай ваеннай акругай
- Камандуючыя Туркестанскай ваеннай акругай
- Памерлі ад сепсісу
- Філатэлісты СССР
- Ваенныя тэарэтыкі
- Мемуарысты СССР
- Зняволеныя Уладзімірскага цэнтрала
- Выкладчыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ