Міхаіл Маркавіч Барадзін
Міхаіл Маркавіч Барадзін | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Маркавіч Грузенберг |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1884[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 1951[2][1][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя, СССР |
Адукацыя | |
Партыя | РСДРП, ВКП (б) |
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, агент Камінтэрна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаі́л Ма́ркавіч Барадзі́н (Грузенберг) (9 ліпеня 1884, Янавічы, Віцебская губерня — 29 мая 1951) — расійскі рэвалюцыянер, агент Камінтэрна[3], савецкі дзяржаўны і грамадскі дзеяч[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1903 уступіў у РСДРП, бальшавік.
У 1904—1905 жыў у эміграцыі ў Берне. Падчас Рэвалюцыі 1905—1907 — на падпольнай працы ў Рызе. Дэлегат Тамерфорскай канферэнцыі бальшавікоў і IV (Аб’яднальнага) Стакгольмскага з’езду РСДРП[4].
У канцы 1906 эміграваў у Вялікабрытанію. З пачатку 1907 да ліпеня 1918 жыў у ЗША, дзе арганізаваў школу для палітычных эмігрантаў, стаў бачным дзеячам рускай палітычнай эміграцыі ў ЗША. «Адзін рускі бальшавік, які ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1905 года і затым шмат гадоў правёў у вашай краіне», — пісаў пра яго ў жніўні 1918 года ў Лісце да амерыканскіх рабочых Ленін[5].
Праца ў Камінтэрне
[правіць | правіць зыходнік]У 1918 годзе паводле ўказання Леніна накіраваны ў Швецыю для ўрэгулявання пытанняў, звязаных з дарэвалюцыйным фінансаваннем партыі бальшавікоў, адкуль у студзені 1919 года (пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне) высланы разам з групай бальшавікоў і англійскіх агентаў (Вацлаў Вароўскі, Максім Літвінаў, агент MI6 Артур Рэнсам і іншыя).
У 1919 быў першым савецкім консулам у Мексіцы[4], дзе стаяў у вытокаў адной з паралельна ўзніклых камуністычных партый і спрыяў стварэнню Лацінаамерыканскага бюро III Інтэрнацыянала. Паводле некаторых звестак, сустракаўся з прэзідэнтам Мексікі Венусціяна Карансай, якому прапанаваў ідэю антыімперыялістычнай барацьбы. У Мексіцы пазнаёміўся з індыйскім эмігрантам-нацыяналістам Манабендра Нат Роем, якога звярнуў у марксізм і прывёў у шэрагі Камуністычнага Інтэрнацыянала.
Пасля працы ў Мексіцы Барадзін кароткі час быў саветнікам у Шатландыі. У Турцыі, ізноў у якасці саветніка, Барадзін сустракаўся з Кемалем Атацюркам.
У 1919—1922 працаваў у Камінтэрне. У 1922 як агент Камінтэрна быў арыштаваны ў Глазга (Вялікабрытанія) і пасля паўгадавога зняволення высланы з краіны.
З 8 верасня 1923 па ліпень 1927 — палітычны саветнік ЦВК Гаміньдана (Кітай)[4]. Барадзін змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Іванавіча Чарапанава[3][6]. Быўшы саветнікам і асабістым сябрам Сунь Ятсена, арганізоўваў саюз паміж партыяй Гаміньдан і кітайскімі камуністамі. Пасля здрады Чан Кайшы ў 1927 быў адкліканы ў Савецкі Саюз разам з жонкай, двума сынамі і Ганнай Стронг.
Праца ў СССР
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вяртання ў СССР быў прызначаны намеснікам наркама працы[4]. У 1932—1934 намеснік дырэктара ТАСС[4]. З 1932 года — галоўны рэдактар англамоўнай газеты Московские новости (Moscow News)[4]. У 1941—1949 галоўны рэдактар Саўінфармбюро[4].
Арышт
[правіць | правіць зыходнік]Арыштаваны ў 1949 годзе падчас кампаніі па барацьбе з «касмапалітамі». Памёр 29 мая 1951 года[7] у выпраўленча-працоўным лагеры ў Сібіры. Паводле іншых звестак ён пасля закрыцця газеты «Московские новости» быў арыштаваны, сядзеў у Лефортаўскай турме і быў расстраляны.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Фаіна (Фані) Сямёнаўна Барадзіна (у дзявоцтве Арлюк). Барадзін пазнаёміўся з жонкай у 1908 годзе на партыйным зборы ў Чыкага.
Дзеці:
- Фёдар (Фрэд) Міхайлавіч Барадзін (род. 1908) — палкоўнік Чырвонай Арміі, загінуў напачатку Вялікай Айчыннай вайны.
- Норман Міхайлавіч Барадзін (1911—1974) — разведчык і журналіст[8].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Барадзін быў прататыпам аднаго з галоўных герояў рамана Андрэ Мальро «Заваёўнікі»[9].
Зноскі
- ↑ а б Mikhail Markovich Borodin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Бородин Михаил Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б The tragedy of Chinese revolution — part II (англ.)
- ↑ а б в г д е ё ж Бородин (Грузенберг) Михаил Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 77. — 737 с.
- ↑ Ліст да амерыканскіх рабочых
- ↑ Вячеслав Михайлович Лурье, Валерий Яковлевич Кочик ГРУ: дела и люди 2003 ISBN 5-7654-1499-0, ISBN 978-5-7654-1499-6]
- ↑ Барадзін Міхаіл Маркавіч — артыкул у ВСЭ(недаступная спасылка)
- ↑ Хто вы, Норман Барадзін?(недаступная спасылка)
- ↑ Андрэ Мальро. Пасляслоўе да рамана «Заваёўнікі» Архівавана 2 лістапада 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jacobs D.N. Borodin. Stalin’s Man in China. Stanford Univ. Press, 1985 ISBN 978-0-674-07910-6 ISBN 0-674-07910-8
- Хейфец Л. С. Латинская Америка в орбите Коминтерна. Опыт биографического словаря. М.: ИЛА РАН, 2001;
- Taibo P.I. II. Los Bolcheviquis. Mexico: J.Mortiz, 1986; Martinez Verdugo A. (ed.) Historia del comunismo mexicano. Mexico: Grijalbo, 1985;
- Jeifets L., Jeifets V., Huber P. La Internacional Comunista y América Latina, 1919—1943. Diccionario biográfico. Ginebra: Instituto de Latinoamérica-Institut pour l’histoire du communisme, 2004;
- Хейфец В. Л. Провал континентальной революции: Коминтерн и эволюция левого движения Мексики в 1919—1921 гг. // Россия в контексте мировой истории. СПб.: Наука, 2002, с. 252—277;
- Kheyfetz L. and V. Michael Borodin. The First Comintern-emissary to Latin America // The International Newsletter of Historical Studies on Comintern, Communism and Stalinism. Vol.II, 1994/95. № 5/6. P.145-149. Vol.III (1996). № 7/8. P.184-188;
- Усов В. Советская разведка в Китае. 20-е годы ХХ века.
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Янавічах
- Памерлі 29 мая
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў СССР
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Рэвалюцыянеры Латвіі
- Дыпламаты СССР
- Консулы СССР у Мексіцы
- Бальшавікі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Пасмяротна рэабілітаваныя
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Памерлі ў турмах Расіі
- Дэлегаты IV з’езда РСДРП