Перайсці да зместу

Мішэль Трамбле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мішэль Трамбле
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1942(1942-06-25)[1][2][…] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт-песеннік, перакладчык, раманіст, аўтар
Гады творчасці з 1958
Мова твораў французская
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мішэль Трамбле (фр.: Michel Tremblay; нар. 25 чэрвеня 1942 года, Манрэаль) — канадскі драматург і празаік. Акрамя п’ес і раманаў, яго пяру таксама належаць лібрэта мюзіклаў, пераклады і адаптацыі амерыканскіх і іншых замежных аўтараў, сцэнарыі фільмаў і тэксты песень. Рыцар Нацыянальнага ордэна Квебека і афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры Францыі.

Піша на французскай мове, блізкай да жаргону простых людзей правінцыі Квебек. Уплыў драматургіі еўрапейскага народнага рэалістычнага тэатра адчувальны ў п’есах «Цягнік» (1964), «Сястрынае сэрцайка» (1968), «Заўсёды твая Мары-Лу» (1971), «Добры дзень, ну, добры дзень» (1974), «Альберціна і пяць часін» (1984), «Ці гэта сапраўдны свет?» (1987), для якіх характэрны іранічны паказ спажывецкай псіхалогіі «людзей з народа». Аўтар раманаў «Тоўстая жанчына побач — цяжарная» (1978), «Навіны ад Эдуарда» (1984) і інш.

Зноскі

  1. Michel Tremblay // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michel Tremblay // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2007. Праверана 24 жніўня 2018.