Перайсці да зместу

Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сацыялістычная рэспубліка
Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія (НСРА)
Republika Popullore Socialiste Shqipërisë
Герб НСРА Сцяг НСРА
Герб НСРА Сцяг НСРА
Гімн: «Hymni i Flamurit»
Албанія на карце Еўропы
Албанія на карце Еўропы
< 
 >

Сталіца Тырана
Мова(ы) албанская
Афіцыйная мова албанская мова
Рэлігія атэізм і атэістычная дзяржава[d]
Грашовая адзінка Албанскі лек
Плошча 28 748 кв.км
Насельніцтва 3 072 000 чал. (1991)
Форма кіравання Аднапартыйная парламенцкая рэспубліка
Тэлефонны код 355
Часавы пояс +2
Кіраўнікі дзяржавы
1-ы сакратар ЦК Албанскай Партыі Працы
 • 19451985 Энвер Ходжа
 • 19851992 Раміз Алія
Старшыня Прэзідыума Народнага сходу Албаніі
 • 19461953 Амер Нішані
 • 19531982 Лешы Хаджы
 • 19821991 Раміз Алія
Старшыня Савета міністраў Албаніі
 • 19461954 Энвер Ходжа
 • 19541981 Мехмет Шэху
 • 19811991 Адыль Чарчані
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Албаніі Гісторыя Албаніі
Герб Албаніі
ілірыйцы
Славянізацыя Албаніі
Візантыйская Албанія
Албанскія княствы
Войны Скандэрбега
Лежская ліга
Венецыянская Албанія
Асманская Албанія
Албанскія пашалыкі
Прызрэнская ліга
Княства Албанія
Рэспубліка Албанія
Каралеўства Албанія
Італьянская акупацыя Албаніі
Нямецкая акупацыя Албаніі
Народна-вызваленчая барацьба
Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія
Беспарадкі 1997 года
Сучасная Албанія

Партал «Албанія»

Народная Рэспубліка Албанія (алб.: Republika Popullore e Shqipërisë) — сацыялістычная дзяржава на Балканскім паўвостраве. З 1976 года — Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія (алб.: Republika Popullore Socialiste e Shqipërisë).

Была абвешчана 11 студзеня 1946 года. Існавала да 1991 года.

Камуністычная партыя Албаніі была створана ў 1941 годзе пры падтрымцы Камінтэрна. Абапіраючыся на палітычную, ваенную і эканамічную падтрымку СССР, албанскі камуністычны ўрад пад кіраўніцтвам Энвера Ходжы прыступіў да будаўніцтва сацыялізму ў адсталай аграрнай краіне. У 1949 годзе Албанія стала членам СЭУ, у 1955 годзе — Арганізацыі Варшаўскага дагавора.

Энвер Ходжа на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў то ствараў, то разрываў адносіны з Бялградам, Масквой і Пекінам. З Югаславіяй адносіны практычна ніколі не нармалізоўваліся і з часам перараслі ў адкрытую варожасць з-за аўтаномнага края Косава і намераў Ціта стварыць Балканскую Федэрацыю, у якую ўвайшла б і Балгарыя, што Ходжа разглядаў як пагрозу суверэнітэту Албаніі.

Рознагалоссі з КПСС і Савецкім Саюзам сталі нарастаць пасля смерці Сталіна і дасягнулі піка пасля вядомага дакладу Хрушчова на XX з'ездзе ў 1956 годзе. Крытыку Албаніі выклікала збліжэнне СССР з Югаславіяй. Адначасова пагоршыліся адносіны Албаніі з астатнімі краінамі Усходняй Еўропы. Албанія ўсё больш схілялася да супрацоўніцтва з КНР, у сувязі з чым СССР звярнуўся да эканамічнага ціску на албанскае кіраўніцтва. На Маскоўскай нарадзе камуністычных і рабочых партый справа дайшла да вострай канфрантацыі паміж Албанскай партыяй працы і КПСС і яе саюзнікамі, пасля чаго эканамічная дапамога СССР цалкам спынілася. У адказ Албанія ва ўльтыматыўнай форме запатрабавала ад яго ў найкарацейшыя тэрміны вывесці ваеннаслужачых з ваенна-марской базы Влёра, у выніку чаго некалькі савецкіх падводных лодак, узбраенне і боепрыпасы дасталіся Албаніі.

З 1962 года Албанія выйшла з СЭУ, што адмоўна адбілася на яе гандлёвым балансе і эканамічнай сітуацыі. У 1968 годзе Албанія падвергла рэзкай крытыцы ўвядзенне войскаў краін Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію і выйшла з АВД. З гэтага часу албанскае кіраўніцтва і СМІ называлі савецкае кіраўніцтва няйначай, як сацыял-імперыялістамі і рэвізіяністамі. Знешняя палітыка Албаніі ў наступнае дзесяцігоддзе грунтавалася на супрацоўніцтве з КНР і максімальнай ізаляцыі ад еўрапейскіх дзяржаў. Албанія стала адзінай дзяржавай Еўропы, якая не падпісала Заключны акт НБСЕ. Албанія абвясціла сябе першай у свеце атэістычнай дзяржавай, што выказалася ў дыскрымінацыі рэлігіі і маштабных праследаваннях вернікаў (як мусульман, так і хрысціян).

На тры дзесяцігоддзі Албанія спынілася ў развіцці і практычна закрылася ад навакольнага свету — не толькі заходняга, але і камуністычнага, — закансерваваўшы ў сябе парадкі, атрыманыя ў спадчыну ад сталінскай камуністычнай сістэмы. У сярэдзіне 1970-х гадоў, пасля смерці Маа Цзэдуна і пачатку рэформаў Дэн Сяапіна, Ходжа абвясціў рэвізіянісцкім таксама і рэжым КНР. Такім чынам, ізаляцыя сталінісцкай Албаніі ў свеце стала абсалютнай.

Найноўшая гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 1985 годзе, пасля смерці Энвера Ходжы, яго месца заняў Раміз Алія. Спачатку ён спрабаваў працягваць ранейшую палітыку, але ва Усходняй Еўропе да таго часу ўжо пачаліся змены, выкліканыя гарбачоўскай палітыкай — галоснасцю і перабудовай. Урад Албаніі апынуўся пад двайным ціскам з боку ЗША, еўрапейскіх дзяржаў і свайго ўласнага народа. Пасля таго, як быў расстраляны румынскі камуністычны лідар Нікалае Чаўшэску, Алія зразумеў, што ён можа апынуцца наступным, калі нічога не зробіць. Алія, апошнім у Еўропе, падпісаў Хельсінкскія пагадненні і абавязаўся выконваць правы чалавека, дазволіў палітычныя партыі, і хоць яго ўласная партыя перамагла на выбарах у 1991 годзе, усім стала ясна, што змены не спыніць. У 1992 годзе на ўсеагульных выбарах перамогу атрымала ўжо Дэмакратычная партыя Албаніі, якая набрала 62 % галасоў.