Нацыянальны Сход Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
Нацыянальны Сход — вышэйшы орган заканадаўчай улады НКР.
Абіраўся тэрмінам на пяць гадоў. У 2010 годзе адбыліся выбары Нацыянальнага Сходу пятага склікання.
Складаецца з 33 дэпутатаў, 17 дэпутатаў выбіраюць на мажарытарнай аснове, 16 — па партыйных спісах[1] (для праходжання ў парламент прадугледжаны шасціпрацэнтны бар’ер[2]). Органы НС — Старшыня, яго намеснік, дэпутаты і пастаянныя камісіі. З ліку дэпутатаў ствараюцца фракцыі, дэпутацкія групы.
Пасля азербайджанскага наступу ў верасні 2023 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка з усімі сваімі інстытутамі перастала існаваць.[3]
У пачатку сакавіка 2024 года ўлады Азербайджана знеслі будынак Нацыянальнага сходу Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.[4][5]
Камісіі
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2023 год у парламенце НКР дзейнічала 6 пастаянных камісій:
- па знешніх адносінах,
- па пытаннях вытворчасці і вытворчых інфраструктур,
- па пытаннях фінансаў, бюджэту і эканамічнага кіравання,
- па дзяржаўна-прававых пытаннях,
- па пытаннях сацыяльнай сферы,
- па пытаннях абароны, бяспекі і законнасці.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ У НКР адбыліся парламенцкія выбары(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 20 ліпеня 2012.
- ↑ ЦВК НКР падвёў вынікі парламенцкіх выбараў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 20 ліпеня 2012.
- ↑ Nagorno-Karabakh Republic will cease to exist from Jan 1 2024 - Nagorno-Karabakh authorities (англ.). Reuters (28 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2023. Праверана 28 верасня 2023.
- ↑ Azerbaijanis Destroy Artsakh National Assembly Building (англ.). The Armenian Report (4 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
- ↑ Azerbaijanis destroy Karabakh parliament building (англ.). News.am (4 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт парламента НКР Архівавана 3 красавіка 2012.
- Выбарчы кодэкс НКР на 2007 г. Архівавана 7 лютага 2009.
- агляд паправак 2010 года (недаступная спасылка)
- Даведка: Агульнанацыянальныя галасаванні ў НКР Архівавана 25 мая 2010.