Нацыянальны парк Лаўка
Выгляд
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Нацыянальны парк Ла́ўка (ісп.: Parque Nacional Lauca) — самы паўночны нацыянальны парк у Чылі, аб'яўлены ЮНЕСКА біясферным запаведнікам сусветнага значэння. Лаўка знаходзіцца ў 12 кіламетрах на захадзе ад высакагорнага пасёлка Путрэ ў рэгіёне Тарапака на мяжы з Балівіяй.
Нацыянальны парк ляжыць у Андах. Асяроддзе парка — магутныя горы і вулканы вышынёй да 6300 метраў. Асабліва вызначаюцца шматлікія вулканы на небасхіле, пераважна шасцітысячнікі.
- Вулкан Парынакота (6342 м.)
- Вулкан Памерапе (6286 м.)
- Вулкан Гальяцірэ (6071 м.)
- Вулкан Акатанга (6052 м.)
Непадалёку ад вулканаў знаходзіцца возера Чунгара на вышыні 4520 метраў, плошча якога складае 21 км². Чунгара з'яўляецца самым высокагорным возерам свету.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальны парк Лаўка (на рускай мове)