Перайсці да зместу

На ўсе застаўкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
На ўсе застаўкі
англ.: Breaking Bad
Жанр псіхалагічны трылер[d], крымінальны тэлесерыял[d], драматычны тэлесерыял[d][2][3][…], тэлесерыял-трылер[d][2][3][…], Western television program[d][2][3][…], чорны гумар[d][2][3][…], трагедыя і neo-Western[d]
Стваральнік Вінс Гіліган[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова амерыканскі варыянт англійскай мовы[1]
Колькасць сезонаў 5
Колькасць серый 62 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Вінс Гіліган[d], Мішэль Мак-Ларэн[d] і Mark Johnson[d]
Прадзюсар
Аператар
Месца здымак Альбукерке
Студыя Sony Pictures Television[d]
Трансляцыя
Тэлеканал AMC[d]
На экранах 20 студзеня 2008 — 29 верасня 2013
Фармат відэа 16:9
Спасылкі
amctv.com/shows/b… (англ.)
IMDb ID 0903747
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«На ўсе застаўкі» або «Ва ўсе цяжкія» (англ.: Breaking Bad)[заўв 1][5] — культавы амерыканскі драматычны тэлесерыял, сцэнарый для якога напісаў і прадзюсаваў Вінс Гіліган. Серыял трансліраваўся з 20 студзеня 2008 да 29 верасня 2013 года на кабельным канале AMC.

Серыял заваяваў шырокае прызнанне крытыкаў, атрымаў высокія ацэнкі і быў прызнаны адным з лепшых амерыканскіх тэлесерыялаў. Ён быў удастоены мноства ўзнагарод, сярод якіх 16 прэмій «Эмі», два «Залатыя глобусы», пяць прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША, шэсць прэмій Гільдыі сцэнарыстаў ЗША, дзве прэміі Гільдыі рэжысёраў Амерыкі, дзве прэміі Гільдыі прадзюсараў ЗША, дзве прэміі Пібадзі, восем прэмій «Спадарожнік», адна BAFTA, пяць прэмій Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў і шэсць прэмій «Выбар тэлевізійных крытыкаў».

Станам на сакавік 2024 года серыял займае першае месца ў рэйтынгу 250 найлепшых серыялаў па версіі сайта IMDb.

Настаўнік хіміі Уолтар Уайт з неаперабельным ракам лёгкіх аб’ядноўваецца з былым вучнем Джэсі Пінкманам, каб варыць і прадаваць метамфетамін.

Акцёр Роля
Браян Крэнстан Уолтар Уайт Уолтар Уайт
Ааран Пол Джэсі Пінкман Джэсі Пінкман
  1. Назва серыяла ёсць рэгіяналізмам паўднёвых штатаў. Стваральнік серыяла Вінс Гіліган абраў яго, каб паказаць трансфармацыю Уолтара. Паняцце мае шырокае значэнне і можа значыць: «паводзіць сябе некантралюема»; «кідаць выклік уладзе і парушаць закон»; «блажэць»; «рабіцца дрэнным»; «псавацца». Да гэтай назвы блізкія фразеалагізмы: «пусціцца ва ўсе цяжкія»; «разысціся на ўсе застаўкі».