Неўскі праспект
Неўскі праспект Цэнтральны раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Назва ў гонар | Аляксандра-Неўская лаўра |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Не́ўскі праспе́кт (руск.: Не́вский проспе́кт) — галоўная вуліца Санкт-Пецярбурга.
Праспект працягнуўся на 4,5 км ад Адміралцейства да Аляксандра-Неўскай лаўры. Перасакае рэкі Мойка (Зялёны мост), канал Грыбаедава (Казанскі мост), Фантанку (Анічкаў мост). Найбольшая шырыня — 60 м ля Гасцінага двара), найменьшая — 25 м (ля Мойкі).
Правы бок (няцотны) неафіцыйна завецца «ценевым», цотны — «сонечным», па якой да рэвылюцыі было прынята шпацыраваць. Участак ад плошчы Паўстання да Аляксандра-Неўскай лаўры таксама неафіцыйна называюць Стара-Неўскім (часткова з-за таго, што ў 1730-я гг. прымалася спроба спраміць магістраль па сённяшніх Ганчарнай і Вазовай вуліцам).
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]Сваю сучасную назву Неўскі праспект набыў у 1781 годзе, атрымаў ад назвы Аляксандра-Неўскай лаўры, якая носіць імя святога князя Аляксандра Неўскага. Да гэтага магістраль, што злучала Адміралцейства і Аляксандра-Неўскую лаўру называлася спачатку проста дарогай да Неўскага манастыра альбо перспектыўнай дарогай да Неўскага манастыра (з 1718 года), потым памяняла некалькі падобных назваў: Вялікая перспектыўная дарога, Вялікая Неўская перспектыва, Неўская перспектыва (з 1768 года). Частка праспекта ад сучаснай плошчы Паўстання да Аляксандра-Неўскай лаўры непрацяглы час (у 1753 годзе) насіла назву Старая Неўская Перспектыўная вуліца. З 1781 года назва Неўскі праспект зрабілася афіцыйнай, аднак у 1783—1785 гадах існавала назва Вялікі Неўскі праспект.
У кастрычніку 1918 года да першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі магістраль атрымала назву праспект 25-га Кастрычніка, якая праіснавала крыху больш за дваццаць год, пасля ў блакадным Ленінградзе праспекту было вырашана вярнуць гістарычную назву. З 13 студзеня 1944 года праспект зноў завецца Неўскім.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]- Анічкаў палац
- Будынак гарадской думы
- Даходны дом М. І. Вавельберга
- Дом кампаніі «Зінгер»
- Дом Мертэнса
- Дом Сухазанета
- Дом Чапліных
- Елісееўскі магазін
- Кнігарня пісьменнікаў
- Палац Беласельскіх-Белазерскіх
- Дом Энгельгарта
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Беларускія адрасы
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі паэт Савіч-Заблоцкі пасяліўся ў 1891 годзе па адрасе: Неўскі праспект, дом 51, кв. 503.