Нобелеўскі камітэт па фізіцы
Нобелеўскі камітэт па фізіцы — Нобелеўскі камітэт, адказны за вылучэнне лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы.[1] Нобелеўскі камітэт па фізіцы прызначаецца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук. Звычайна ў яго склад уваходзяць шведскія прафесары фізікі, якія з’яўляюцца членамі Акадэміі, але Акадэмія ў прынцыпе можа прызначыць у Камітэт па свайму жаданню.
Камітэт з’яўляецца працоўным органам, які не мае права прымаць рашэнні. Канчатковае рашэнне аб прысуджэнні Нобелеўскай прэміі па фізіцы прымае ўся Шведская каралеўская акадэмія навук пасля першага абмеркавання ў класе фізікі Акадэміі.[2]
Дзеючыя ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Членамі Камітэта (на 2022 год) з’яўляюцца:[3]
- Дэвід Хэвіленд
- Джон Ветлаўфер (англ.: John Wettlaufer)
- Ева Олсан
- Торс Ханс Хэнсан
- Андэрс Ірбэк (старшыня)
- Ульф Даніэльсан (сакратар)
Кааптаваныя члены[3]
[правіць | правіць зыходнік]Сакратары
[правіць | правіць зыходнік]Сакратар бярэ ўдзел у пасяджэнні, але не можа галасаваць, калі сакратар не з’яўляецца таксама членам Камітэта. Да 1973 года ў Нобелеўскіх камітэтаў па фізіцы і хіміі быў агульны сакратар.
- Вільгельм Пальмер (1900—1926)
- Арнэ Вестгрэн (1926—1943)
- Арнэ Эландэр (1943—1965)
- Арнэ Магнілі (1966—1973)
- Бенгт Нагель (1974—1988)
- Андэрс Барані (1989—2003)
- Ларс Бергстром (2004—2015)
- Гунар Інгельман (2016 — н.ч.)
Зноскі
- ↑ The Nobel Committee for Physics, accessed 2022-05-31
- ↑ Nobelprize.org: Prize Awarder for the Nobel Prize in Physics, accessed 2010-06-19
- ↑ а б The Nobel Committee for Physics (англ.) . NobelPrize.org. Праверана 7 кастрычніка 2022.