Новаўральск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Новаўральск (руск.: Новоуральск) — горад (з 1954) у Расіі, закрытае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Свярдлоўскай вобласці. Насельніцтва 79,6 тыс. чал. (2021). Заснаваны ў 1941 годзе.
Горад размешчаны за 67 км на поўнач ад абласнога цэнтра Екацярынбурга, на захад ад пасёлка Верх-Нейвінскага, на рацэ Бунарцы. Уральскі электрахімічны камбінат.