Нукус
| ||||||||||||||||||||
Нукус (узб.: Нукус, Nukus, каракалп.: Нөкис, No‘kis) — горад ва Узбекістане, сталіца Рэспублікі Каракалпакстан. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Каракалпакстана на правым беразе Амудар'і, за 800 км на паўночны захад ад Ташкента (1255 км па дарозе). Паўднёвая і ўсходняя частка горада акружаная пустыняй Кызылкум. Клімат рэзка кантынентальны, сухі, з доўгім малавоблачным гарачым летам.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Нукуская ГЭС, паліграфічны камбінат, маторарамонтны, сілікальцытавы, аўтарамонтны, цагляны заводы, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]У Нукусе размешчаны Дзяржаўны музей мастацтваў імя І. В. Савіцкага, краязнаўчы музей, музей Бердаха, помнікі Бердаху, Улугбеку, Ажыніязу і інш. У ваколіцах горада размешчаны археалагічныя помнікі Шылпык — зараастрыйская Дахма, і некропаль старажытнага Міздахкана.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Тохта Рахманава, каракалпакская актрыса
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).