Падтэкст
Выгляд
Падтэ́кст — глыбінны, прыхаваны сэнс якога-небудзь выказвання ці твору ў цэлым. Падтэкст ляжыць у аснове эзопавай мовы, іроніі, алегорыі, без яго нельга ўявіць байку, прытчу. Разам з тым падтэкст шырока выкарыстоўваецца ў драматургіi і тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле К. Станіслаўскага, часта «адчуваюць i думаюць не тое, што гавораць», а таксама ў паэзіі (напрыклад, творчасць М. Танка апошніх дзесяцігоддзяў), прозе (г. зв. «прынцып айсберга» Э. Хемінгуэя, калі чытач павінен дадумваць тое, пра што вельмі скупа паведаў пісьменнік).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.