Пазітыўная свабода
Свабода |
---|
Базавыя паняцці |
Свабода паводле тэм |
Рэйтынгі |
Пазітыўная свабода характарызуецца як магчымасць і наяўнасць рэсурсаў для рэалізацыі свайго ўласнага патэнцыялу (гэта можа мець на ўвазе і свабоду ад унутраных бар'ераў);[1] выкарыстоўваецца ў якасці проціпастаўлення негатыўнай свабодзе, якая з'яўляецца свабодай ад знешніх абмежаванняў.[2] Неад'емнай часткай канцэпцыі пазітыўнай свабоды з'яўляецца ўяўленне аб тым, што свабода вызначаецца здольнасцю грамадзян браць удзел у кіраванні ці ў добраахвотнай кааперацыі (у выпадку з анархістамі).
Ісая Берлін у сваім эсэ «Дзве канцэпцыі свабоды» (1958) піша пра тое, што пазітыўнае значэнне свабоды
…маецца на ўвазе ў адказе на пытанне: «Што ці хто служыць крыніцай кантролю ці ўмяшання і вымушае чалавека здзяйсняць гэта дзеянне, а не якое-небудзь іншае, ці быць такім, а не іншым?».[2]
Пазітыўнае паняцце свабоды з'яўляецца цэнтральнай ідэяй сацыял-лібералізму (у ЗША таксама выкарыстоўваюць скарочаную назву — лібералізм), што адрознівае яго ад класічнага лібералізму.[3][4][5] Таксама ўяўленні аб пазітыўнай свабодзе аказалі ўплыў на палітычную філасофію сацыял-дэмакратыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Taylor, C. «What’s Wrong with Negative Liberty» 1985. Law and Morality. 3rd ed. Ed. David Dyzenhaus, Sophia Reibetanz Moreau and Arthur Ripstein. Toronto: U of Toronto P, 2008. 359—368. Print. (англ.)
- ↑ а б Ісая Берлін. Дзве канцэпцыі свабоды
- ↑ McGowan, J. (2007). American liberalism: An interpretation for our time. Chapel Hill, N.C.: North Carolina University Press. (англ.)
- ↑ Starr, P. (2007). Freedom’s power: The true force of liberalism. New York: Basic Books. (англ.)
- ↑ Schwartz, J. (2005). Freedom reclaimed: Rediscovering the American vision. Baltimore, Maryland: Johns Hopkins University Press. (англ.)
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |