Парачын
Выгляд
Парачын
| ||||||||||||||||||||
Парачын (сербск.: Параћин) — горад Памараўскай акругі ў цэнтральнай частцы Сербіі, адносіцца да статыстычнага рэгіёну Шумадыя і Заходняя Сербія. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны.
Размешчаны ў даліне ракі Марава на беразе ракі Црніца, на поўнач ад Крушаваца і на паўднёвы ўсход ад Крагуеваца. Насельніцтва — 24 573 чалавекі (2011). Большасць насельніцтва — этнічныя сербы. Упершыню згадваецца ў 1375 годзе ў лісце князя Лазара Хрэбелянавіча.