Патрон (сабака)
Патрон (нар. 2019) — сабака-пашукавік, джэк-расэл-тэр’ер, талісман Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях. Стаў героем навін, мэмаў, сімвалам міжнароднага руху гуманітарнага размініравання.
Патрон не службовы сабака. З ім з 6-імесячнага ўзросту працавалі кінолагі. Ён наведваў прыватныя і групавыя заняткі, каб сацыялізавацца з іншымі людзьмі і сабакамі. Патрон меў паехаць у зону Аперацыі аб'яднаных сіл як валанцёр, але 24 лютага 2022 пачалося ўварванне Расіі ва Украіну, і сабака застаўся выконваць свае абавязкі. Роля Патрона ў тым, што гэта талісман, які падтрымлівае баявы дух. Таксама ён з дапамогаю нюху добра знаходзіць выбохоўку, і калі нешта небяспечнае ён вынюхвае – далей працуюць сапёры. Пасля кожнага выбуху адбываецца правяранне, ці ўсе небяспечныя матэрыялы былі знішчаныя, — Патрон адмыслова рыхтаваўся адрозніваць розныя віды выбухоўкі і выбухованебяспечных матэрыялаў[1].
Адзначаны прэміяй Palm Dog Award Канскага кінафестывалю 2022[2].
Зноскі
- ↑ БелСат(недаступная спасылка)
- ↑ usfa.gov.ua