Пачулі (Pogostemon cablin) — від хмызняковых трапічных раслін з роду пагатэмон (Pogostemon), сямейства ясноткавых. Радзіма — Філіпінскія астравы. Вырошчваюць як эфіраалейную культуру ў трапічнай зоне Паўднёва-Усходняй Азіі.
Паўкуст вышынёй да 1 метра з валасніковістымі каранямі. Лісце супраціўнае, яйкападобнае, зубчастае, з моцным мускатным пахам. Кветкі белыя або светла-бэзавыя ў гронках. Плод — арэшак.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).