Паўднёвая адміністрацыйная акруга
Паўднёвая адміністрацыйная акруга | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Дата ўтварэння | 10 ліпеня 1991 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёвая адміністрацыйная акруга — адна з 12 акруг горада Масквы, якая размешчана на поўдні Масквы і складаецца з 16 раёнаў.
Раёны:
- Бірулёва Усходняе
- Бірулёва Заходняе
- Брацеева
- Данілаўскі
- Данскі
- Зяблікава
- Маскварэчча-Сабурава
- Нагаціна-Садоўнікі
- Нагацінскі Затон
- Нагорны
- Арэхава-Барысава Паўночнае
- Арэхава-Барысава Паўднёвае
- Царыцана
- Чартанава Паўночнае
- Чартанава Цэнтральнае
- Чартанава Паўднёвае
Агляд
[правіць | правіць зыходнік]Паўднёвая акруга займае плошчу 131,177 км² — 12,2 % тэрыторыі Масквы.[2][3] З поўначы яна абмежавана Ленінскім праспектам, з поўдня — МКАД, з усходу — далінай Масквы-ракі, з захаду — далінай ракі Катлоўкі і масівам Бітцаўскага лесу. У складзе акругі — 16 раёнаў.
У акрузе жыве 1709 тыс. чалавек. Пры гэтым буйныя раёны Арэхава-Барысава Паўднёвае, Бірулёва Усходняе, Чартанава Паўднёвае і іншыя, якія традыцыйна лічаць «спальнымі», суседнічаюць з прамысловымі раёнамі.[4][5][6]
Прамысловасць на поўдні Масквы з’явілася ў пачатку XVII стагоддзя, а многія прадпрыемствы перасягнулі стогадовую мяжу.[7][8] Станам на 2024 год, у акрузе дзейнічае 186 прадпрыемстваў і арганізацый навукова-прамысловага комплексу, 16,5 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў, на якіх працуе агулам каля 293 тысячы чалавек, а таксама 6 116 прадпрыемстваў спажывецкага рынку.
У Паўднёвай акрузе размешчаны 105 лячэбна-прафілактычных устаноў. У акрузе размешчаны ўстановы адукацыі і культуры (тэатры, музеі, кінаканцэртныя залы, бібліятэкі, выставачныя залы, палацы і дамы культуры, студыі).
Экалагічны стан у акрузе на нізкім узроўні, што абумоўлена буйнымі прамзонамі і інтэнсіўнымі аўтамабільнымі магістралямі.[9]
Помнікамі прыроды мясцовага значэння кваліфікуецца даліна ракі Гародні, Аршынаўскі парк, сядзіба Загор’е, Шмялёўскі і Царыцынскі ручаі з далінамі.[10][11]
Па тэрыторыі Паўднёвай акругі ідзе пяць ліній метро — Замаскварэцкая, Серпухаўска-Ціміразеўская, Люблінска-Дзмітраўская, Вялікая кальцавая і Бутаўская.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ Южный округ города Москвы . nsportal.ru. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Инфраструктура южного административного района . studopedia.su. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Об округе(недаступная спасылка). uao.mos.ru. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2023. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Южный административный округ Москвы . www.mk.ru. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Динамика социально-экономического развития ЮАО г. Москвы . vuzlit.com. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ History of Moscow . www.britannica.com. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Foreign Entrepreneurs and Industrialization in South Russia in the Late 19th and early 20th century . www.academia.edu. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Сколько стоит недвижимость в Южном автономном округе Москвы? Средние, минимальные и максимальные цены . egrp.ru. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ 37 Reasons to Visit Tsaritsyno in Moscow . friendlylocalguides.com. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Статистические данные Южного административного округа (ЮАО) г. Москва . eac-ras.ru. Праверана 8 лютага 2024.