Паўночная Вэй
Выгляд
Гістарычная дзяржава | |
Паўночная Вэй | |
---|---|
386 — 535
|
|
Сталіца | |
Афіцыйная мова | Tuoba[d] і вэньянь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўно́чная Вэй, ці Тоба Вэй, Юань Вэй — адна з дынастый, якія кіравалі Паўночным Кітаем у час Паўднёвых і Паўночных дынастый (386—535).
Заснавана Тоба Гуем — правадыром племені тоба з племяннога саюза сяньбі, які заваяваў Поўнач Кітая ў канцы 4 ст.
Пры Паўночнай Вэй у Кітаі пашырыўся будызм.
У 534—535 гадах дзяржава Паўночная Вэй распалася на 2 царствы: Усходнюю Вэй (534—550) і Заходнюю Вэй (535—557).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўночная Вэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 224.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночная Вэй