Перайсці да зместу

Пераксіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пераксіды, перакісы — складаныя рэчывы, у якіх атамы кіслароду злучаныя адзін з адным. Пераксіды лёгка вылучаюць кісларод. Для неарганічных рэчываў рэкамендуецца выкарыстоўваць тэрмін пераксіды, для арганічных рэчываў і сёння ў беларускай мове часта выкарыстоўваюць тэрмін перакіс. Пераксіды многіх арганічных рэчываў выбуханебяспечныя (перакіс ацэтону), у прыватнасці, яны лёгка ўтвараюцца фотахімічна пры працяглым асвятленні эфіраў у прысутнасці кіслароду. Таму перад перагонкай многія эфіры (дыэтылавы эфір, тэтрагідрафуран) патрабуюць праверкі на адсутнасць пераксідаў.

Пераксіды запавольваюць сінтэз бялку ў клетцы.

У залежнасці ад структуры адрозніваюць уласна пераксіды, надпераксіды, азаніды.

Пераксіды (перакісы)

[правіць | правіць зыходнік]

Рэчывы, якія змяшчаюць пероксагрупу -О-О-(напрыклад, пераксіду вадароду

Н2О2, пераксід натрыю[1] Na2O2).

Пераксіды шчолачных металаў рэагуюць з вадой, утвараючы шчолач і пераксід вадароду. У пераксідах кісларод мае ступень акіслення −1.

Надпераксіды (гіпераксіды, супераксіды) — неарганічныя злучэнні, якія змяшчаюць аніён О2, напрыклад, надпераксід калію КО2.

Гэта злучэнні, у якіх атамы кіслароду злучаныя і паміж сабою, і з атамамі менш электраадмоўнага элемента.

Надпераксіды тэрмічна і хімічна мала стабільныя, моцныя акісляльнікі. Утрыманне кіслароду ў іх большае, чым у пераксідах. Лёгка распадаюцца з выдзяленнем кіслароду.

Кіслародныя злучэнні, якія змяшчаюць атамы O ў ступені акіслення −1/2. Надпераксіды выкарыстоўваюць для рэгенерацыі выдыханай газавай сумесі, у прыватнасці ў ізалявальных процігазах.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).