Перайсці да зместу

Петар Гойнікавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петар Гойнікавіч
Петар Гојниковић
Князь Сербіі
892 — 917
Папярэднік Перваслаў
Пераемнік Паўле Бранавіч

Нараджэнне 870
Смерць 917
Месца пахавання
Род Уласціміравічы
Бацька Гойнік
Дзеці Свевлад[d] і Хвалімір II[d]
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Сербія пры Петары

Петар Гойнікавіч (сербск.: Петар Гојниковић) — сын Гойніка і пляменнік Муціміра, які кіраваў Сербіяй у якасці вялікага жупана з 892 да 917.

Узышоў на прастол з дапамогай Візантыі, выгнаўшы свайго стрыечнага брата Перваслава. Быў блізкім саюзнікам Візантыі, аднак у канцы свайго кіравання быў пераможаны і ўзяты ў палон балгарскім царом Сімяонам I. Пасля гэтага Сербія стала знаходзіцца пад уладай Балгарыі.

Адным з яго сыноў быў жупан Дуклі Хвалімір Петравіч.

Зноскі