Петраградскі востраў
Выгляд
Петраградскі востраў | |
---|---|
руск. Петроградский остров | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Размяшчэнне | |
59°57′38″ пн. ш. 30°18′27″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петраградскі востраў (да 1914 (Санкт-)Пецярбургскі востраў, да 1703 года Фамін востраў, фін. Koivusaari 'Бярозавы востраў') — востраў у вусці Нявы, у Петраградскім раёне Санкт-Пецярбурга. Самы вялікі востраў Петраградскай стараны. Даўжыня — 4,2 км, шырыня — 2,5 км. Плошча — 6,35 км². Злучаны Троіцкім мастом з Цэнтральным раёнам, Біржавым і Тучковым — з Васільеўскім востравам, Мала-Пятроўскім — з Пятроўскім востравам, Лазараўскім і Вялікім Крастоўскім — з Крастоўскім востравам, Сампсоніеўскім і Грэнадзерскім — з Выбаргскай стараной, сям’ю невялікімі мастамі цераз Карпаўку — з Аптэкарскім востравам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петрогра́дский о́стров // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 483. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.