Перайсці да зместу

Пешка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пешка — асноўная адзінка вымярэння шахматнага матэрыялу (у шахматах пешкі не лічаць фігурай). У пешачным эквіваленце вымяраюць «кошт» усіх астатніх фігур (лёгкая фігура прыкладна роўная тром пешкам, ладдзя — пяці). Паводле Франсуа Філідора пешка — «душа шахматнай партыі», структура пешачнага размяшчэння вызначае стратэгічны малюнак партыі. У эндшпілі роля пешак значна ўзрастае, асабліва тых, якія прасунутыя далёка (блізкія да поля пераўтварэння).

У шахматнай натацыі літарнае азначэнне пешкі звычайна не ўжываецца.

Праз сваю індывідуальную слабасць параўнальна з іншымі фігурамі, пешка ў метафарычным сэнсе ўяўляе сабой бездапаможнасць (напрыклад, «Ён быў усяго толькі пешкай у маіх руках»).

abcdefgh
8
g5 чорная пешка
c4 чорнае колца
f4 чорны крыжык
g4 чорнае колца
h4 чорны крыжык
b3 чорны крыжык
c3 чорнае колца
d3 чорны крыжык
c2 белая пешка
8
77
66
55
44
33
22
11
abcdefgh
Хады пешкі
abcdefgh
8
f7 чорная пешка
f6 чорны крыжык
e5 белая пешка
f5 чорнае колца
8
77
66
55
44
33
22
11
abcdefgh
Узяцце на праходзе
  • пешка можа хадзіць наперад на вольнае поле, размешчанае непасрэдна перад ім на той самай вертыкалі.
  • З пачатковай пазіцыі пешка можа прасунуцца на два палі па той самой вертыкалі, калі абодва гэтыя палі не занятыя.
  • пешка можа біць толькі тыя фігуры суперніка, якія размяшчаюцца па дыяганалі на суседняй вертыкалі, займаючы пры гэтым іх месца.
  • пешка, што атакуе поле, якое мінае пешка партнёра пры ходзе з пачатковай пазіцыі адразу на два палі, можа ўзяць гэтага пешкі, нібы яго ход быў толькі на адно "атакаванае" поле. Такое ўзяцце завецца ўзяццем «на праходзе» («бітае поле») і можа быць здзейсненае толькі наступным ходам пасля гэтага ходу суперніка.
  • Калі пешка дасягае самай дальняй гарызанталі ад сваёй зыходнай пазіцыі (поле пераўтварэння), ён мусіць быць заменены на ферзя, ладдзю, слана альбо каня «свайго» колеру, што ёсць часткай таго самага ходу. Фігура можа быць пастаўленая любая, незалежна ад таго, была яна знятая з дошкі, ці не. Такім чынам, на дошцы адначасна можа быць, напрыклад, да дзевяці ферзёў аднаго колеру.

Глядзіце Правілы гульні ў шахматы.

abcdefgh
8
b6 чорная пешка
e6 чорны кароль
c5 чорная пешка
d5 чорная пешка
g4 белая пешка
d3 белая пешка
g3 белая пешка
c2 белы кароль
g2 белая пешка
8
77
66
55
44
33
22
11
abcdefgh
Віды пешак

У залежнасці ад узаемнага размяшчэння пешак існуюць:

  • Ізаляваны пешка — пешка, які не мае пешак свайго колеру на суседніх вертыкалях.
  • Прахадны пешка — пешка, на адной вертыкалі перад якім адсутнічаюць пешкі суперніка, а на суседніх вертыкалях іх няма таксама ці яны не трымаюць пад боем палі, праз якія пешцы неабходна прайсці да поля пераўтварэння.
    • Абаронены прахадны — прахадны пешка, абаронены іншымі пешкамі таго ж колеру.
    • Аддалены прахадны — прахадны пешка, размешчаны на супрацьлеглым баку дошкі ад іншых пешак.
  • Звязаныя пешкі — два ці болей пешкі аднаго колеру на суседніх вертыкалях, якія маюць магчымасць абараняць адно аднаго.
  • Здвоеныя (строеныя) пешкі — дзве (тры) пешкі аднаго колеру на адной вертыкалі.

На дыяграме:

Белыя:

  • пешка d3 — ізаляваны.
  • пешкі g2,g3,g4 — ізаляваныя, строеныя; пешка g4 — прахадны.

Чорныя:

  • пешкі b6,c5,d5 — звязаныя; пешка b6 — прахадны.