Перайсці да зместу

Племя (фільм, 2014)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПлемяM:
Пле́м'я
Постар фільма
Жанр драма
Рэжысёр Міраслаў Слабашпіцкі
Прадзюсар Ія Мысліцкая
Валянцін Васяновіч
Сцэнарыст Міраслаў Слабашпіцкі
У галоўных
ролях
Рыгор Фесенка
Яна Новікава
Роза Бабій
Аператар Валянцін Васяновіч
Кінакампанія «Гармата-фільм»
Працягласць 130 хвілін
Бюджэт ₴ 14 мільёнаў
Зборы $ 209,000
Краіна Украіна
Мова украінская мова жэстаў
Год 2014
IMDb ID 1745787

«Племя» (укр.: «Пле́м'я») — украінскі драматычны фільм, зняты Міраславам Слабашпіцкім. У цэнтры сюжэту — жыццё глуханямых падлеткаў у інтэрнаце, іх адносіны паміж сабой і са знешнім светам.

У фільме граюць глухія і непрафесійныя акцёры, усе персанажы карыстаюцца мовай жэстаў, якія перакладзеныя агучкай або субтытрамі. Прэм’ера ў кінатэатрах Украіны адбылася 11 верасня 2014 года. Фільм з’яўляецца першай паўнаметражнай працай у кар’еры рэжысёра.

Карціна атрымала тры прызы, уключаючы Гран-пры ў паралельнай праграме «Тыдзень крытыкі» на Канскім кінафестывалі 2014 года. 14 верасня на 19-м Міланскім міжнародным кінафестывалі стужка была прызнана найлепшай мастацкай лентай 2014 года. Таксама фільм быў адным з прэтэндэнтаў ад Украіны на прэмію Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове. Стваральнікам фільма, Міраславу Слабашпіцкаму і Валянціну Васяновічу, за выдатны ўклад у развіццё ўкраінскага кінамастацтва была прысуджана Дзяржаўная прэмія Украіны імя Аляксандра Даўжэнкі.

Зноскі