Праванс
Выгляд
Праванс (фр. Provence, акс. Provença, літ. «правінцыя») — гістарычная вобласць на паўднёвым усходзе Францыі, цяпер складовая частка рэгіёну Праванс-Альпы-Лазурны бераг. У цяперашні час на тэрыторыі Праванса знаходзяцца дэпартаменты Вар, Ваклюз і Буш-дзю-Рон, а таксама часткі Альпаў Верхняга Праванса і Прыморскіх Альпаў.
На ўсходзе вобласць абмежаваная Альпамі, на захадзе - Ронай, на поўдні - Міжземным морам.
Сталіца Праванса Марсель - адзін з самых старажытных французскіх гарадоў. Ён быў заснаваны грэкамі яшчэ каля 600 г. да н. э. Сёння гэта самы вялікі порт Францыі і найбуйнейшы прамысловы цэнтр.