Праліў Дэвіса
Выгляд
Праліў Дэвіса | |
---|---|
англ. Davis Strait, фр. Détroit de Davis, дацк. Davisstrædet | |
Характарыстыкі | |
Даўжыня | 1 170 км |
Найбольшая глыбіня | 3 660 м |
Размяшчэнне | |
65° пн. ш. 58° з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Атлантычны акіян |
Раздзяляе | Грэнландыя, Бафінава Зямля |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праліў Дэвіса, Дэвісаў праліў[1] (англ.: Davis Strait, фр.: Détroit de Davis, дацк.: Davisstrædet) — праліў, які падзяляе Грэнландыю і востраў Бафінава Зямля[1] (канадская правінцыя Нунавут), злучае мора Бафіна[1] з морам Лабрадор Атлантычнага акіяна.
Даўжыня праліва 1170[2] км. Шырыня ад 300 да 950 кіламетраў, найбольшая глыбіня складае 3660 метраў[3], найменшая — 104[2] м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праліў названы ў гонар англійскага мараплаўца Джона Дэвіса (1550—1605), які ў 1580-х гадах здзейсніў некалькі плаванняў у гэты рэгіён і даследаваў узбярэжжа Грэнландыі і Бафінавай зямлі. Праліў разам з прылеглай часткай сушы быў адкрыты Дэвісам у 1583 годзе.
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі праліва знаходзяцца радовішчы нафты і прыроднага газу[4].
Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 407. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 130. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Davis Strait Архівавана 19 мая 2005., The Canadian Encyclopedia
- ↑ Davis Strait oil well comes up dry again — North — CBC News
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 130. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)