Процідыябетычныя сродкі
Процідыябетычныя сродкі, або антыдыябетычныя сродкі — лекавыя сродкі для лячэння цукровага дыябету. Зніжаюць колькасць глюкозы ў крыві. Да іх адносяць прэпараты інсуліну (з падстраўнікавых залоз свойскіх жывёл), цукразніжальныя сінтэтычныя прэпараты. Адрозніваюць прэпараты інсуліну кароткачасовага дзеяння — 6—8 гадзін (просты інсулін, суінсулін), сярэдняй працягласці — 12—18 гадзін (Б-інсулін, суспензія цынк-інсуліну аморфная) і працяглага дзеяння — 24—30 гадзін (суспензія цынк-інсуліну). Ужываюць таксама прэпараты чалавечага інсуліну, які ў параўнанні з жывёльнымі радзей выклікае пабочныя эфекты, напрыкла, хумалог, хумулін, ультратард. Да сінтэтычных процідыябетычных сродкаў адносяць вытворныя сульфанілмачавіны (бугамід, хлорпрапамід, букарбан і інш.) і бігуаніды (напрыклад, глібутыд).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).