Радзімай таракана з’яўляецца Паўднёвая Азія, у XVIII стагоддзі ён быў завезены ў Еўропу і Паўночную Амерыку, дзе шырока размножыўся ў селішчах чалавека. Пры паніжэнні тэмпературы ніжэй −5 °C прусак гіне, таму ў халодным паўночным клімаце ён можа жыць толькі ў дамах з ацяпленнем. Вядзе пераважна начны спосаб жыцця. Можа пашкоджваць харчовыя прадукты і пакаёвыя расліны.