Прэзідэнцкія выбары ў Прыднястроўі (1991)
Выгляд
|
Прэзідэнцкія выбары ў Прыднястроўі адбыліся 1 снежня 1991, яны былі першымі прэзідэнцкімі выбарамі пасля абвяшчэння незалежнасці ПМР. Разам з прэзідэнтам абіраўся віцэ-прэзідэнт ПМР. Удзельнічала тры пары кандыдатаў:
- Ігар Смірноў (кандыдат у прэзідэнты) і Аляксандр Караман (кандыдат у віцэ-прэзідэнты),
- Грыгорый Маракуца (кандыдат у прэзідэнты) і Барыс Акулаў (кандыдат у віцэ-прэзідэнты),
- Грыгорый Благадарны (кандыдат у прэзідэнты) і Людміла Алфер’ева (кандыдат у віцэ-прэзідэнты).
Прэзідэнтам ПМР быў абраны Ігар Смірноў, за якога прагаласавала 65,4 % прыднястроўцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Грыгорый Маракуца набраў 31 % галасоў, Грыгорый Благадарны 1,5 %. Усяго ў выбарах удзельнічала 372 тысячы чалавек, ці 78 % грамадзян, якія былі ўнесены ў спісы для галасавання.