Пушкінская (станцыя метро, Санкт-Пецярбург)
«Пушкінская» | |
---|---|
Кіраўска-Выбаргская лінія | |
Пецярбургскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 30 красавіка 1956 года |
Праектная назва | «Віцебская»[1] |
Раён | Адміралцейскі |
Акруга | Сямёнаўскі |
Тып | пілонная |
Глыбіня залажэння, м | ≈ 57 |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Архітэктары |
Л. М. Палякоў, В. А. Пятроў |
Архітэктары вестыбюляў |
А. А. Грушке, А. С. Гецкін, В. П. Шувалава |
Інжынеры-канструктары | С. М. Эпштэйн |
Выхад да вуліц | Загарадны праспект |
Пераходы на станцыі |
«Звенігародская» Віцебскі вакзал |
Аператары сотавай сувязі |
«Мегафон», «МТС», «Білайн», «Tele2» |
Код станцыі | ПШ |
Суседнія станцыі | Уладзімірская і Тэхналагічны інстытут |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Пушкінская» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Уваходзіць у склад Кіраўска-Выбаргскай лініі, размешчаная паміж станцыямі «Тэхналагічны інстытут» і «Уладзімірская».
Назва звязана з блізкасцю Віцебскага (былога Царскасельскага) вакзала, які злучае Санкт-Пецярбург з горадам Пушкін(Царскае Сяло), дзе ў Ліцэі 1811 па 1817 г. жыў і вучыўся паэт (пазней Пушкін жыў у Царскім Сяле ў 1831 г.). У праекце станцыя насіла назву «Віцебская».
Аднапавярховы драўляны будынак першага вакзалу быў узведзены ўжо пасля смерці Пушкіна (1837).
Асаблівасці праекта і станцыі
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя была намінальна здадзена ў эксплуатацыю 15 лістапада 1955 г. у складзе першай чаргі метрапалітэна «Аўтава» — «Плошча Паўстання», але пры гэтым была аформлена толькі падземная зала станцыі, а вестыбюль і нахільны ход не былі пабудаваныя. Яны павінны былі быць адкрыты тады ж, аднак з-за праблем пры будаўніцтве нахільнага ходу былі скончаныя толькі 30 красавіка 1956 г. (пасля намінальнага адкрыцця станцыя ізноў зачынілася для пабудовы нахільнага ходу з вестыбюлем).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1